Душпастырскія аб’явы Лiда 09.02.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

V Звычайную Нядзелю /А/

 

09.02.2020 г.

 

 

  • Ахвяраванні, якія сёння Вы складалі на тацу, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 10 лютага (пн) – успамін св. Схалястыкі, панны.

 

  • 11 лютага (ат) – успамін НПМ з Люрда і Сусветны дзень хворых. Будзем маліцца за ўсіх хворых і церпячых. Падчас святых Імшаў адбудзецца ўдзяленне сакрамэнту намашчэння хворых. Заахвочваем да ўдзелу людзей хворых і ў старэйшым узросце.

 

  • 14 лютага (пт) – свята святых Кірыла, манаха і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Ёсць апошнія два нумары газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews