Душпастырскія аб’явы Лiда 02.02.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІV Звычайную Нядзелю /А/

 

02.02.2020 г.

 

  • Сёння 2 лютага – Свята Ахвяравання Пана (МБ Грамнічнай), першая нядзеля месяца і дзень кансэкраванага жыцця. Таму сёння асабліва молімся за манаскія асобы, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Пану Богу і Касцёлу. Каля батлейкі (шопкі) стаіць скарбонка ў якую можна пакласці свае ахвяраванні, якія будуць прызначаны на ўтрыманне кляўзуровых кляштараў (г.зн. дзе манахі ці манахіні жывуць, моляцца і працуюць у замкнёнай частцы кляштара (г.зв. кляўзуры) і не выходзяць у свецкае (мірскóе) жыццё).

Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц люты: Будзе малітва за святароў, якія працавалі і працуюць у нашай парафіі, каб аддана служылі Богу і клапаціліся пра збаўленне душ.

 

  • 3 лютага (пн) – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. На прыканцы св. Імшы адбудзецца благаслаўленне свечак.

 

  • 5 лютага (ср) – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. На прыканцы св. Імшы адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады.

 

  • Бліжэйшая складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца 5 лютага (ср) у 18.30.

 

  • 6 лютага (чц) – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, муч. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 7 лютага (пт) – першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • Ахвяраванні, якія Вы будзеце складаць на тацу ў наступную нядзелю (9 лютага), паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • Учора ў нашай парафіі закончылася душпастырскае наведванне сем’яў (каляда). Яшчэ ў панядзелак святары наведаюць тыя сем’і, якія па розных прычынах запісаліся пазней. Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні, дары і пачастункі падчас каляды. Нам было вельмі прыемна сустрэцца з Вамі, разам памаліцца і паразмаўляць. Няхай Пан Бог Вам усім адудзячыць!

 

  • Ёсць новы нумар часопіса „Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews