Душпастырскія аб’явы Шчучын 02.02.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ АХВЯРАВАННЯ ПАНА

/Год А - 2020/-02.02.2020

 

 

 

Cёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне  Найсв. Сакрамэнту і супольная адарацыя, а пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц люты: малітва за жывых і памерлых святароў.

Таксама сёння выходзячы з касцёла, можна будзе злажыць ахвяры на патрэбы кляўзуровых законаў.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

3 лютага (панядзелак) - ўспамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. асвячэнне свечак у гонар св. Блажэя і благаслаўленне. Нагадваем, што праз пасрэдніцтва св. Блажэя молімся ў хваробах горла.

 

4 лютага (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

5 лютага (серада) - успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Падчас св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. благаслаўленне хлеба і вады. Хлеб і воду для благаслаўлення прыносім з сабою з дому.

 

6 лютага (чацвер) – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў (towarzyszy), мучанікаў.

  • першы чацвер месяца. У 18.30 выстаўленне Найсв.

Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

7 лютага (пятніца) - першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 гадзіны і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

9 лютага (нядзеля) - ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Вадаграй.

 

 

  • 31 студзеня, у пятніцу, у нашай парафіі мы закончылі хадзіць па калядзе. Яшчэ раз вялікі дзякуй усім, хто нас прымаў у гэтым годзе! Дзякуй за шчырыя размовы, малітву, пачастункі і ахвяры, якія Вы складвалі на патрэбы касцёла і кляштара!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews