Душпастырскія аб’явы Лiда 26.01.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІІ-ю Звычайную Нядзелю /А/

 

26.01.2020 г.

 

  • Сёння ў Каталіцкім Касцёле ўпершыню ў ІІІ-цюю Звычайную Нядзелю адзначаецца Нядзеля Божага слова, якую Папа Францішак устанавіў 30 верасня 2019 г. дзеля таго, каб Божы народ узрастаў «у пабожным i старанным пазнанні Святога Пісання» (пар. AI 15). Сёння таксама Сусветны дзень барацьбы з праказай. Памятайма ў малітве пра тых, хто хварэе рознымі скуранымі хваробамі.

 

  • 27 студзеня (пн) – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа

 

  • 28 студзеня (ат) – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і   доктара Касцёла

 

  • 29 студзеня (ср) – успамін бл. Баляславы Лямэнт, панны

 

  • 31 студзеня (пт) – успамін св. Яна Боско, святара

 

  • 1 лютага (сб) – 6-я гадавіна біскупскага пасвячэння кс. біскупа Юзафа Станеўскага. У гэты дзень будзем даручаць Богу ў нашых малітвах дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • Наступная нядзеля 2 лютага – Свята Ахвяравання Пана      (МБ Грамнічнай) і першая нядзеля месяца. У гэты дзень асабліва будзем маліцца за кансэкравáныя асобы г. зн. за тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню Пану Богу і Касцёлу. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.  

Інтэнцыя на месяц люты: Будзе малітва за святароў, якія працавалі і працуюць у нашай парафіі, каб адднана служылі Богу і клапаціліся пра збаўленне душ.

  • У наступную нядзелю падчас кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне грамнічных свечак. Нагадваем, што свечкі благаслаўляюцца толькі новыя і выключна падчас святой Імшы!
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
  • У нашай парафіі працягваецца душпастырскае наведванне сем’яў.

 

Расклад каляды на тыдзень:

 

  • 29 студзеня (серада):
  • з 18.00: вул. Калядная, вул. Радасная

з 19.30: вул. Шырокая, вул. Прыгарадная, вул. Вербная

 

  • 30 студзеня (чацвер):

з 18.00: вул. Геалагічная, вул. Інжынерная, вул. Дзітвянская,

вул.  Наватарская

з 19.30: вул. Акадэмічная, вул. Ціхая, вул. Фермерская

 

  • 31 студзеня (пятніца):

з 18.00: вул. Мірная, вул. Фізкультурная

з 19.30: вул. Сустрэчная, вул. Парніковая, вул. Балтыйская,

вул. Дружная

 

  • 1 лютага (субота):

з 10.30: вул. Радніковая, вул. Пасялковая, вул. Воранаўская, вул. Прамысловая

 

З раскладам каляды можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў (выходзячы з касцёла) або на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info пад назвай Душпастырскія аб’явы (Ліда).

 

  • Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні і дары падчас каляды. Няхай Пан Бог Вам усім адудзячыць!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews