Душпастырскія аб’явы Шчучын 26.01.2020

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА III ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год A  - 2020/-26.01.2020

 

З літургічнага календара:

 

27 студзеня (панядзелак) – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.

 

28 студзеня (аўторак) – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.

 

29 студзеня (серада) – успамін бл. Баляславы Марыі Лямант, панны.

 

30 студзеня (чацвер) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

31 студзеня (пятніца) – успамін св. Яна Боско, святара.

 

1 лютага (субота) – VІ гадавіна біскупскіх пасвячэнняў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, таксама першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

2 лютага (нядзеля) – Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай). Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне свечак. Таксама Сусветны Дзень Кансэкраванага Жыцця.

2 лютага, апошні дзень, калі ў касцёле можна спяваць калядныя песні.

2 лютага, выходзячы з касцёла, можна будзе злажыць ахвяры на патрэбы кляўзуровых законаў.

Таксама першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. супольная адарацыя Найсв. Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц люты: малітва за жывых і памерлых святароў.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У сакрыстыі можна набываць свечкі на свята Маці Божай Грамнічнай.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і Дыялог.

 

 

 

 

Расклад каляды на гэты тыдзень:

27 студзеня – панядзелак -  з 17.00 гадз. вул. Астроўскага д. №№

18, 20, 21, 31, 32, 33, 52.

 

29 студзеня – серада -  з 17.00 гадз. вул. Астроўскага д. №№17, 19, 22, 24, 25, 26, 27, а з 18.00 гадзіны вул. Астроўскага д. №№15, 16.

 

30 студзеня і 31 студзеня – чацвер, пятніца – з 17.00 гадзіны асвячаем новыя дамы і памяшканні, а таксама пойдзем да тых, хто не паспеў запісацца, а хацеў бы прыняць святара па калядзе.

 

31 студзеня – пятніца - на гэты год заканчваем душпастырскі візіт парафіян.

 

Інфармацыю адносна каляды можна знайсці на дошцы аб’яваў, выходзячы з касцёла і ў інтэрнэце на сайце

www.pijary.info

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews