Душпастырскія аб’явы Лiда 19.01.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІ-ю Звычайную Нядзелю /А/

 

19.01.2020 г.

 

  • З 18 да 25-га студзеня ў Касцёле перажываем Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Памятайма таксама ў асабістых малітвах пра адзінства хрысціянаў.

 

  • Ахвяраванні, якія Вы сёння складалі на тацу, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 20 студзеня пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца “Аплаткóвая сустрэча” для групы дарослых, якія ўдзельнічаюць у катэхезе.

 

  • 21 студзеня (ат) – успамін св. Агнéшкі, панны і мучаніцы.

 

  • 24 студзеня (пт) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, апякуна журналістаў і каталіцкай прэсы. У гэты дзень таксама адзначаецца Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі.

 

  • 25 студзеня (сб) – свята навяртання св. Паўла, апостала і заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.  Пасля вячэрняй св. Імшы ў 19.15 адбудзецца чарговая Малітоўна-фармацыйная сустрэча для маладых сем’яў нашай парафіі. Сардэчна запрашаем!

 

  • 26 студзеня (ндз) – Сусветны дзень барацьбы з праказай. У гэты дзень асабліва будзем маліцца за тых, хто хварэе рознымі скуранымі хваробамі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • У нашай парафіі працягваецца душпастырскае наведванне сем’яў.

 

Расклад каляды на тыдзень:

 

  • 20 студзеня (панядзелак): вул. Сасновая

з 18.00: д.10/2; д.10/3; д.14/1.

  • 21 студзеня (аўторак): вул. Сасновая

з 18.00: д.14/2; д.14/3; д.16.

з 19.15: д.18/1; д.18/2.

 

  • 22 студзеня (серада): вул. Сасновая

з 18.00: д.16/3; д.20.

з 19.30: д.16/2.

 

  • 23 студзеня (чацвер): вул. Сасновая

з 18.00: д.22.

з 19.30: д.20/1; 22/1.

 

  • 24 студзеня (пятніца): вул. Сасновая

з 18.00: д.24/1.

з 19.15: д.24/2.

 

  • 25 студзеня (субота):

з 10.30: в. Верх-Ліда і в. Чахаўцы (старая вёска+новыя вуліцы)

 

З раскладам каляды можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў (выходзячы з касцёла) або на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info пад назвай Душпастырскія аб’явы (Ліда).

 

  • Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні і дары падчас каляды. Няхай Пан Бог Вам усім адудзячыць!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews