Душпастырскія аб’явы Лiда 12.01.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

Свята Хросту Пана /А/

 

12.01.2020 г.

 

  • Сёння Свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі можна спяваць да 2 лютага (уключна). Сёння асаблівым чынам памятайма ў сваіх малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. Пасля душпастырскіх аб’яваў адбудзецца абрад благаслаўлення вады.

 

  • На гэтым тыдні ўжо распачынаюцца ўрокі рэлігіі для дзяцей і школьнай моладзі.

 

  • 17 студзеня (пт) – Успамін св. Антонія, аббата.

 

  • З 18-25-га студзеня ў Касцёле будзем перажываць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў і ў гэтай інтэнцыі будзем асаблівым чынам маліцца на працягу тыдня.

 

  • Ахвяраванні, якія Вы будзеце складаць на тацу ў наступную нядзелю 19 студзеня, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • У нашай парафіі працягваецца душпастырскае наведванне сем’яў. Каляда з’яўляецца асаблівым часам сустрэчы святара з парафіянамі, супольнай малітвы і размовы. Нагадваем, што на каляду трэба падрыхтаваць столік з белым абрусам, крыж, дзве (або адну свечку), біблію, асвячаную ваду (у місачцы ці шклянцы).

 

 

Расклад каляды на тыдзень:

 

  • 13 студзеня (панядзелак): вул. Прытыцкага

з 18.00: д.6/3.

з 19.15: д.4/3.

 

  • 15 студзеня (серада): вул. Прытыцкага

з 18.00: д.6/1.

з 19.15: д.6/2.

 

  • 16 студзеня (чацвер):

з 18.00: вул. Прытыцкага д.8; д.10; д.12.

з 19.15: вул. Сасновая д.2; д.4.

 

  • 17 студзеня (пятніца): вул. Сасновая

з 19.30: д.6.1.

 

  • 18 студзеня (субота): вул. Сасновая

з 19.15: д.6/3; д.6/5; д.8; д.10/1.

 

З раскладам каляды можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў (выходзячы з касцёла) або на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info пад назвай Душпастырскія аб’явы (Ліда).

 

  • Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні і дары падчас каляды. Няхай Пан Бог Вам усім адудзячыць!

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews