Душпастырскія аб’явы Лiда 05.01.2020

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІ НЯДЗЕЛЮ пасля Нараджэння Пана /А/

 

05.01.2020 г.

 

  • Сёння 5 студзеня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля святой Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля вячэрняй св. Імшы а 18.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб святасці ў нашых сем’ях і аб міры і справядлівасці ў свеце.

 

  • Сёння падчас св. Імшы ў 11.30 будзе спяваць парафіяльны дзіцячы хор са Шчучына, а пасля св. Імшы хор дасць калядны канцэрт. Гэты канцэрт будзе доўжыцца прыкладна 30 хвілін. Заахвочваем Вас прыйсці на гэты выступ, што паспрыяе плённаму і радаснаму перажыванню каляднага часу.

 

  • 6 студзеня – Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў) і таксама Сусветны місійны дзень дзіцяці. Святыя Імшы з абрадам благаслаўлення крэйды і кадзіла ў нашым касцёле адбудуцца а 10.00 і ў 18.00. Вячэрнюю св. Імшу ўзначаліць кс. біскуп Юзаф Станеўскі, дапаможны біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі. Сардэчна запрашаем, асабліва на вячэрнюю святую Імшу. Крэйду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.

 

  • Складковая св. Імша Аб патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі адбудзеца 8 студзеня ў 18.30.

 

  • 12 студзеня - наступная нядзеля – свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі можна спяваць да 2 лютага (уключна). У гэты дзень памятайма ў сваіх малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. У наступную нядзелю няхай кожны прынясе свечку (калі ёсць, то свечку ад Хросту ці Першай св. Камуніі), таму што пры запаленых свечках будзем вызнаваць нашу веру і аднаўляць абяцанні св. Хросту. Таксама ў наступную надзелю напрыканцы святых Імшаў адбудзецца абрад благаслаўлення вады. Ваду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на 2020 г., крыжы, абразы, спеўнікі, а таксама крэйду.

 

  • У нашай парафіі працягваецца душпастырскае наведванне сем’яў. Каляда з’яўляецца асаблівым часам сустрэчы святара з парафіянамі, супольнай малітвы і размовы. Нагадваем, што на каляду трэба падрыхтаваць столік з белым абрусам, крыж, свечкі, біблію, асвячаную ваду.

 

Расклад каляды на тыдзень:

 

  • 8 студзеня (серада): вул. Пралыгіна

з 18.00: д.1.

з 19.30: д.15.

 

  • 9 студзеня (чацвер): вул. Пралыгіна

з 18.00: д.11; д.14/1;

з 19.15: д.9.

 

  • 10 студзеня (пятніца): вул. Пралыгіна

з 18.00: д.13;

з 19.15: д.7; д.17.

 

  • 11 студзеня (субота):

з 10.30: вул. Пралыгіна д.3; вул. Прытыцкага д.4; д.4/1.

з 13.00: вул. Пралыгіна д.14.

з 13.30: вул. Прытыцкага д.4/2.

 

З раскладам каляды можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў або на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info пад назвай Душпастырскія аб’явы (Ліда).

 

  • Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні падчас каляды і ў касцёле на патрэбы нашай парафіі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews