Душпастырскія аб’явы Лiда 29.12.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

НЯДЗЕЛЮ СВ. СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ і ЮЗАФА  /А/ - свята

 

29.12.2019 г.

 

  • Сёння 29 снежня (ндз) – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Гэта асаблівы дзень малітвы за хрысціянскія сем’і. Сёння парафіяльны адпуст у парафіі св. Сям’і ў Лідзе. Адпустовая св. Імша распачнецца а 13.00 гадзіне.

 

  • 31 снежня (ат) – Заканчэнне календарнага года. Пасля вячэрняй св. Імшы ў 18.30 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі Пану Богу за атрыманыя ласкі і дары ў адыходзячым 2019 годзе. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Цябе Бога праслаўляем…, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы: католіку неабходна быць у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі, прыняць св. Камунію і памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Папа Францішак.

 

  • 1 студзеня (ср) – Новы год. У Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Багародзіцы Марыі, а таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб міры ў свеце. Кожны католік абавязаны ў гэты дзень ўдзельнічаць у св. Імшы. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы… (O Stworzycielu Duchu przyjdź…), можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы, як ужо вышэй было сказана. Таму 1 студзеня будзем спяваць гэты гімн на распачацце св. Імшаў. Св. Імшы а 10.00 і ў 18.00.

 

  • 2 студзеня (чц) – успамін св. Бызылія Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і дóктараў Касцёла. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 3 студзеня – Першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Хто спавядаўся перад святамі і не мае цяжкага граху, то не мусіць прыступаць да споведзі ў бліжэйшую першую пятніцу месяца. У гэты дзень свой Дзень нараджэння адзначае мітрапаліт ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах.

 

  • 4 студзеня – Першая субота месяца. Раніцай а 9.00 будзе цэлебравацца складковая св. Імша за памерлых. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • Складковая св. Імша Аб патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі будзе 8 студзеня ў 18.30.

 

  • 5 студзеня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля вячэрняй св. Імшы а 18.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб святасці ў нашых сем’ях і аб міры і справядлівасці ў свеце.

 

  • У наступную нядзелю падчас св. Імшы ў 11.30 будзе спяваць парафіяльны дзіцячы хор са Шчучына, а пасля св. Імшы хор дасць калядны канцэрт. Гэты канцэрт не будзе доўжыцца больш як 30 хвілін. Таму заахвочваем Вас прыйсці на гэты выступ, што паспрыяе плённаму і радаснаму перажыванню каляднага часу.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя, а таксама інтэнцыі на наступны 2020 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на 2020 г.,. Ёсць яшчэ некалькі асобнікаў газеты “Слова Жыцця”з каляровым укладышам-каляндаром на 2020 г., абразы, спеўнікі.

 

Расклад каляды на гэты тыдзень:

 

  • 30 снежня (панядзелак): вул. Пралыгіна

з 18.00: д.10/2; д.16; д.18.

з 19.15: д.4; д.6/2.

 

  • 3 студзеня (пятніца): вул. Пралыгіна

з 18.00: д.22.

з 19.30: д.30; д.32.

 

  • 4 студзеня (субота): вул. Пралыгіна

з 18.00: д.40; д.42.

З раскладам каляды можна азнаёміцца на нашай інтэрнэт-старонцы  www.pijary.info пад назвай Душпастырскія аб’явы (Ліда).

 

  • Усім Вам вялікі дзякуй за ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews