Душпастырскія аб’явы Шчучын 29.12.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СВ. СЯМ’І

/Год А – 2019/-29.12.2019

 

Сёння дзень малітвы за сем’і, каб узрасталі ў святасці і хрысціянскім жыцці.

 

З літургічнага календара:

 

31 снежня (аўторак) – будзем дзякаваць за мінулы календарны год і прасіць Божай апекі на новы надыходзячы год.

Запрашаем на Св. Імшу і набажэнства падзякі за мінулы календарны год у 19.00

 

1 студзеня (серада) – Урачычтасць Святой Багародзіцы Марыі. Сусветны дзень малітвы аб супакой на зямлі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00, 14.00 і 16.00 гадзінах.

Св. Імша ў Руткевічах і Барташах у 11.30.

У сувязі з тым, што гэта абавязковае свята, таму кожны католік 1 студзеня павінен узяць удзел у Св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

2 студзеня (чацвер) -  успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага (św. Bazylego i Grzegorza z Nazjanzu), біскупаў і доктараў Касцёла.

  • першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

3 студзеня – першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса. Хто перад святамі быў да споведзі і не мае цяжкіх грахоў, то ў пятніцу не трэба прыступаць да споведзі, а толькі прыняць св. Камунію.

 

4 студзеня – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу.
  • З 2020 года будуць адноўленыя сустрэчы з с. Барбарай на тэму “Цыклы сямейнага жыцця”. Першая сустрэча адбудзецца 14 студзеня (аўторак) а 19.00 у кляштары. Запрашаем усіх жадаючых.

 

 

Расклад каляды на гэты тыдзень:

 

30 снежня – панядзелак -  ходзім з 11.30 па вуліцах:

Чапаева, Суворава, Гастэллы і Кірава.

 

3 студзеня – пятніца -  ходзім з 11.30 па вуліцах Камсамольская і 17-верасня.

 

4 студзеня – субота - ходзім з 11.30 па вуліцах: былога пас. Першамайскага, Горкага, Лермантава, Акцябрская, Піянерская і Заслонава.

 

Разклад каляды на наступны тыдзень:

 

8 студзеня – серада – ходзім 15.00 гадз. па вуліцах: Пл. Свабоды, вул. Першамайская д.4, Пушкіна дамы №№ 1,3,28, 30а, 32, 34, 40, 42, 44; вул. Арджанікідзэ, Куйбышава і вул. Леніна: д. 58/2 і дамы ад Аэрадрома да Райвыканкама і ад 1 школы да Буйвіч.

 

9 студзеня – чацвер – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Леніна д.№№ 51,53,55,57,57а і вул. Зялёная д.14.

 

10 студзеня – пятніца – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Зялёная дамы № 4, 42, 40, 22, 24.

 

11 студзеня – субота – ходзім з 11.30 гадз. па вуліцы Зялёная д.20,  д. 18, д. 32 і д. 34

 

 

 

 

 

 

Калі хтосьці з жыхароў вышэй прачытаных вуліц не можа прыняць святара па калядзе а 11.30 гадз., то просім паінфармаваць у сакрыстыі. Прыйдзем тады а той гадзіне, калі Вы будзеце дома.

 

Звяртаемся з просьбай, каб да наступнай нядзелі ўключна (да 5 студзеня) запісвацца ў сакрыстыі індывідуальна альбо прыносіць спісы жыхарам вуліц: пл. Свабоды, Савецкая, Школьная, Маладзёжная, Чайкоўскага, Някрасава, Заводская, Астроўскага, Куйбышава, Калхозная, Садовая, Мічурына, Гагарына, Зялёная.

 

Нагадваем, што па калядзе ходзім толькі да тых, што запісаўся. Да тых, хто не будзе запісаны, а хацеў бы прыняць святара па калядзе, то да іх пойдзем пасля ўсёй каляды.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews