Душпастырскія аб’явы Шчучын 22.12.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IV НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год А– 2019/-22.12.2019

 

З літургічнага календара:

 

24 снежня (аўторак) – Вігілія Божага Нараджэння. У гэты дзень на працягу дня, згодна з традыцыяй, падчас Вігілійнай вячэры просім не спажываць мясных блюд і алкаголю.

Ноччу а 24.00 гадз. – Пастэрка.

 

 

25 снежня (серада) – Урачыстасць Божага Нараджэння. У гэты дзень св. Імшы а 10.00 гадз. і 14.00. На св. Імшу а 14.00 гадз. асаблівым чынам запрашаем дзяцей і моладзь.

У Барташах і Руткевічах св. Імша на свята Божага Нараджэння будзе ў 8.30

 

26 снежня (чацвер) – другі дзень святаў, свята св. Стэфана, дыякана і першамучаніка. Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах і згодна з традыцыяй, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне аўса.

 

27 снежня (пятніца) – успамін св. Яна, апостала і евангеліста. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне віна.

У сувязі з Актавай Божага Нараджэння ў гэтую пятніцу няма посту.

 

28 снежня (субота) – свята св. Немаўлят (św. Młodzianków), мучанікаў. Таксама дзень малітвы-падзякі за дар жыцця і перапрашэння за забойства ненароджаных дзяцей.

 

29 снежня (нядзеля) – свята Святой Сям’і. Молімся аб хрысціянскае жыццё і святасць у нашых сем’ях.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу.
  • У сакрыстыі ёсць аплаткі, каляндары на 2020 год і іншыя рэлігійныя рэчы.

 

  • Нагадваем, што па апланкі прыходзім перад або пасля св. Імшаў. Просьба, каб па апланкі не прыходзіць на працягу дня. Апошній дзень, калі можна будзе набываць аплаткі – гэта аўторак 24 снежня да 11 гадзіны.

 

 

Інфармацыя адносна каляды!

 

У гэтым годзе па калядзе распачнём хадзіць з пятніцы, 27 снежня.

Каляду распачнём ад стараны БАМА і “Масласырзавода”. Вялікая просьба, каб жыхары вуліц ад “Масласырзавода” і БАМА (акрамя раёна Паўднёва-Заходняга і Поле цудаў) да “Аўтапровада” і возера, да 24 снежня прынеслі спісы альбо індывідуальна запісаліся ў сакрыстыі.

 

Расклад каляды:

 

27 снежня – пятніца -  ходзім з 11.30 па наступных вуліцах:

Цітова, Чкалава, 8-сакавіка (марта), Маякоўскага, Свердлава, Дзяржынскага, Я. Коласа, вул. Першамайская дом 2 і вул. Першамайская – прыватны сектар- дамы №№ 9,10,11,12 і 13/1.

 

28 снежня – субота -  ходзім з 11.30 па наступных вуліцах:

Ціміразева, Міра, Паўднёвая (Южная), 12-ліпнея (июля), Энгельса, Маркса, Крупскай, Кароткая, Папярэчная, Камуністычная, Фрунзэ, Акадэмічная і Лясная.

 

30 снежня – панядзелак -  ходзім з 11.30 па вуліцах:

Чапаева, Суворава, Гастэллы і Кірава.

 

3 студзеня – пятніца -  ходзім з 11.30 па вуліцах Камсамольская і 17-верасня.

 

4 студзеня – субота - ходзім з 11.30 па вуліцах: былога пас. Першамайскага, Горкага, Лермантава, Акцябрская, Піянерская і Заслонава.

 

 

Калі хтосьці з жыхароў вышэй прачытаных вуліц не можа прыняць святара па калядзе зранку, то паінфармаваць у сакрыстыі. Прыйдзем тады пасля 17.00 гадз.

 

Для прыняцця ксяндза па калядзе трэба падрыхтаваць столік, на які ставім крыжык, дзве альбо адну свечку, асвячаную воду і, калі ёсць, Біблію.

 

Хто яшчэ з жыхароў вуліц ад “Масласырзавода” і БАМА (акрамя раёна Паўднёва-Заходняга і Поле цудаў) да “Аўтапровада” і возера не запісаўся, то ў наступную нядзелю апошні дзень, калі гэта можна будзе зрабіць.

 

Аб’явы, якія цяпер вы пачулі, можна таксама прачытаць на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо у інтэрнэце на сайце: pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews