Душпастырскія аб’явы Лiда 22.12.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІV НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /А/

 

23.12.2019 г.

  • Сёння 22 снежня – IV Нядзеля Адвэнту.
  • Ахвяраванні, якія Вы сёння складалі на тацу паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
  • Завяршаецца Адвэнт. Рараты ў нашым касцёле будуць у пн і ат а 7.00. Апошнія рараты для дзяцей адбудуцца ў панядзелак а 7.00. Адбудзецца конкурс на найпрыгажэйшы ліхтарык.
  • У пятніцу скаўты перадалі Бэтлеемскі агонь у нашу святыню, каб нашыя парафіяне маглі ўзяць агонь да дому і запаліць вігілійную свечку. Таму пасля кожнай св. Імшы сёння, заўтра і раніцай 24 снежня можна будзе ўзяць Бэтлеемскі агонь у свае дамы.

 

  • 24 снежня (ат) – Вігілія Божага Нараджэння. Нагадваем пра рэлігійны характар вігілійнай вячэры ў нашых сем’ях. Глыбокае перажыванне гэтага вечара яднае нашы сем’і і застаецца найлепшым успамінам на ўсё жыццё. З даўніх часоў у Касцёле на нашай зямлі існýе традыцыя захоўвання посту 24 снежня. Таму стравы павінны быць поснымі, а на стале недапушчальны алкаголь.

 

  • 25 снежня (ср) – Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць: апоўначы (пастэрка) і ў 10.00.

 

  • З 25 снежня па 1 студзеня будзе трываць Актава Божага Нараджэння. Гэта значыць, што 8-м дзён у літургіі Касцёла будзе святкавацца як адзін святочны дзень, які адлюстроўвае таямніцу Богаўцелаўлення.

 

  • 26 снежня (чц) – Свята св. Стэфана, дыякана і першамучаніка. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць у 10.00 і ў 18.30. Напрыканцы св. Імшы адбудзецца благаслаўленне аўса.

 

  • 27 снежня (пт) – Свята св. Яна Апостала, евангеліста. Напрыканцы  св.Імшы адбудзецца благаслаўленне віна. Віно павінна быць вінаградным і якасным. На гэты пятнічны дзень кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыспенсу г.зн у гэты дзень можна есці мясныя стравы.

 

  • 28 снежня (сб) – Свята свв. Немаўлят, мучанікаў. У гэты дзень будзем дзякаваць Пану Богу за дар жыцця і перапрашаць за забойства ненароджаных дзяцей.

 

  • 29 снежня (ндз) – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Гэта асаблівы дзень малітвы за хрысціянскія сем’і. Парафіяльны адпуст у парафіі св. Сям’і ў Лідзе. Адпустовая св. Імша адбудзецца а 13.00 гадзіне.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя, а таксама інтэнцыі на наступны 2020 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары (на беларускай і польскай мовах) на 2020 г., святочны нумар Дыяцэзіяльнай газеты“Слова Жыцця”. Ёсць яшчэ некалькі асобнікаў папярэдняга нумару газеты з каляровым укладышам-каляндаром на 2020 г., калядныя паштоўкі, абразы, крыжы, падсвечнікі, рэлігійныя бранзалеты на руку, святочныя батлейкі (шопкі) а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Як ведаем, сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе.

 

  • Да 24 снежня ў сакрыстыі запісваем на душпастырскі візіт (на каляду). Нагадваем, што ў нашай парафіі святары адведваюць парафіян толькі пасля папярэдняга запісу ў сакрыстыі. Душпастырскі візіт у нашай парафіі распачнецца 27 снежня.

 

Каляда на гэтым тыдні будзе:

 

  • 27 снежня (пт):

вул. Рэспубліканская:

(з 18.00): д.5, д.7.

(з 19.15): д.9.

  • 28 снежня (сб) (з 10.30):

вул. Рэспубліканская: д. 11, д.15, д.17, д.19, 21.

вул. Пралыгіна: д.4а, д.6, д.8, д.10.

 

  • Сёння пасля св. Імшы ў 11.30 у нашым касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія вучацца другі год да Першай споведзі і св. Камуніі (г.зн. 5 кл. і старэйшыя). Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў.

 

  • Усім Вам вялікі дзякуй за ахвяраванні.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews