14 снежня на дзяленне аплаткай у шчучынскай парафіі сабраліся літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор “Calasanz” разам са сваімі бацькамі (у гэтым годзе рэкордная колькасць удзельнікаў, больш за 140 чалавек).
Сустрэча распачалася ў касцёле супольнай малітвай – Вяночкам Дванаццаці Зорак, – складзенай калісьці самім заснавальнікам ордэна піяраў.
Наступнай, і бадай жа, галоўнай часткай праграмы, пад спеў традыцыйных калядак, сталі супольнае дзяленне аплаткай і святочныя пажаданні адзін аднаму.
Не абышлося без конкурсаў і падарункаў. Усе малодшыя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі смачныя падарункі ад святога Мікалая, які нечакана апынуўся на гэтым мерапрыемстве.
У сваю чаргу 15 снежня на аплаткавай сустрэчы сабралося душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў парафіі разам з адказным за фармацыю групы пробашчам а. Андрэем Агелем SP.
Пасля малітвы і цёплых пажаданняў а. Андрэя ўдзельнікі падсумавалі бягучы год і пагаварылі аб будучых планах супольных сустрэч.