Душпастырскія аб’явы Лiда 15.12.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІІ НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ (GAUDETE) /А/

 

15.12.2019 г.

 

  • Сёння 15 снежня – ІІІ Нядзеля Адвэнту (GAUDETE) Нядзеля Радасці. Гэта свайго роду абвяшчэнне блізкасці Збаўцы, што адначасова з’яўляецца запрашэннем да радасці.

Сёння ў нашай парафіі вітаем гасцей, прадстаўнікоў “Радыё Марыя” у Беларусі на чале з дырэктарам радыё кс. Аляксандрам Фаміных, які таксама з’яўляецца пробашчам парафіі  Багародзіцы Апякункі сем’яў у Ждановічах, што пад Мінскам. «Радыё Марыя» –  гэта некамерцыйны, а хрысціянскі праект. На яго хвалях няма рэкламы  або іншых камерцыйных праграм і таму патрабуе матэрыяльнай падтрымкі вернікаў. Дарэчы, сёння ў 11.30 з нашага касцёла будзе транслявацца св. Імша праз “Радыё Марыя”. Шаноўныя парафіяне! Заахвочваем Вас падзяліцца часцінкай свайго сэрца з гэтай евангельскай справай – Абвяшчэння Евангелля ў нашай краіне праз “Радыё Марыя”. Выходзячы з касцёла, перад святыняй будзе магчымасць скласці свае ахвяраванні на падтрымку і дзейнасць “Радыё Марыя” у Беларусі. Дзякуем Вам за Вашу ахвярнасць.

 

  • Трывае Адвэнт. Рараты ў нашым касцёле адбываюцца штодзённа (акрамя нядзелі) а 7.00. Рараты для дзяцей (пн, ср і пт) а 7.00 На Рараты прыносім з сабой свечкі, а дзеці прыносяць ліхтарыкі.

 

  • 19 снежня (чц) – У нашай парафіі адбудзецца Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння.

Споведзь распачнецца ў 6.30 і будзе доўжыцца да апошняга жадаючага (прыкладна да 8.00). На працягу дня да 16-й гадзіны споведзі не будзе.

Ад 16-й да 17-й гадзіны будзе споведзь для дзяцей і моладзі. Потым ад 17.00-17.45 будзе перапынак для святароў. У 17.45 святары ізноў пачнуць спавядаць ужо да апошняга жадаючага.

Калі ласка, заплануйце свой час такім чынам, каб раніцай ці ўвечары прыйсці і паяднацца з Богам і Касцёлам у сакрамэнце пакаяння. Будзе шмат святароў з Лідскага дэканату, якія будуць спавядаць каб Вы не стаялі доўга ў чэргах. Гэта ўсё з клопатам пра Вас, таму калі ласка і Вы самі паклапаціцеся пра сябе. Таксама перадайце гэту інфармацыю тым, хто рэдка ходзіць у касцёл і магчыма не ведаюць калі будзе дзень споведзі ў нашай парафіі. Дарагія парафіяне! Вялікая просьба не адкладаць споведзь на апошнія дні Адвэнту, бо мы святары ўдваіх проста фізічна не здолеем усіх паспавядаць, бо ў гэты перадсвяточны час дапамагаем спавядаць у іншых парафіях Ліды. Езус чакае Вас у чацвер! Перад споведдзю зрабіце рахунак сумлення і падрыхтуйцеся да сустрэчы з любячым і міласэрным Богам!

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя, а таксама інтэнцыі на наступны 2020 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары (на беларускай і польскай мовах) на 2020 г., нумар Дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” з каляровым укладышам-каляндаром на 2020 г.,  калядныя паштоўкі, абразы, фігуркі Дзіцяткі Езуса а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Як ужо ведаем, сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе.

 

  • Да 24 снежня ў сакрыстыі запісваем на душпастырскі візіт (на каляду). Нагадваем, што ў нашай парафіі святары адведваюць парафіян толькі пасля папярэдняга запісу ў сакрыстыі. Душпастырскі візіт у нашай парафіі распачнецца 27 снежня.

 

  • Вялікая просьба, каб у сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ў касцёл каб паспавядацца, прыняць св. Камунію ці сакрамэнт намашчэння хворых. Запісваем яшчэ сёння (уключна).

 

  • 22 снежня у наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.30 у нашым касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія вучацца другі год да Першай споведзі і св. Камуніі (г.зн. 5 кл. і старэйшыя). Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў.

 

  • Ахвяраванні, якія Вы будзеце складаць на тацу ў наступную нядзелю 22 снежня, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Усім Вам вялікі дзякуй за ахвяраванні.

 

  • Калі ў касцёле прысутнічаюць маці, якія чакаюць патомства, вялікая просьба цяпер падысці перад алтар каб прыняць Божае благаслаўленне.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews