Душпастырскія аб’явы Шчучын 08.12.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА II НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год А – 2019/-08.12.2019

 

З літургічнага календара:

 

9 снежня (панядзелак) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кожны католік павінен дома ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах.

 

13 снежня (пятніца) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

Таксама ў гэта дзень успамінаем св. Луцыю, панну і мучаніцу.

 

14 снежня (субота) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і Доктара Касцёла.

 

15 снежня (нядзеля) – пасля св. Імшаў ў 11.30 і 14.00 благаславенства мам, якія чакаюць на нараджэнне дзіцяці.

Таксама ў гэты дзень пасля св. Імшы а 16.00 гадзіне адбудзецца аплатковая сустрэча для настаўнікаў.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

  • Нагадваем, што на гэтым тыдні будзем адведваць хворых нашай парафіі. Калі хто небудзь яшчэ не запісаў хворых, якіх трэба адведаць, можа гэта зрабіць яшчэ сёння ў сакрыстыі. План адведвання хворых можна таксама паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.

 

 

  • Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага Нараджэння будзе 19 снежня ў чацвер.

Спавядаць будзем ад 9.00 гадз. да 12.30 потым ад 14.00 да 17.30 і ад 18.00 да 20.30.

Заахвочваем, каб хто толькі можа, быць у гэты дзень да споведзі!

 

 

Парадак св. Імшаў у дзень споведзі наступны:

 

10.00 – св. Імша з казаннем для дарослых;

  1. – св. Імша з казаннем для дарослых;

         15.00 - св. Імша з казаннем для дарослых;

16.30 - св. Імша з казаннем для дзяцей і моладзі;

         19.00 - св. Імша з казаннем для дарослых.

 

У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу.

 

  • У сакрыстыі ёсць аплаткі, календары на 2020 год і свечкі на вігілійны стол, якія распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews