Душпастырскія аб’явы Лiда 08.12.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

ІІ НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /А/

2019

 
  • Сёння 8 снежня – ІІ Нядзеля Адвэнту і Дыяцэзіяльны дзень малітвы за ахвярадаўцаў і дарчынцаў. Пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч заахвочвае ўсіх нас да супольнай малітвы за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне.

Рараты (св. Імша ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле адбываюцца штодзённа (акрамя нядзелі) а 7.00.

 Рараты для дзяцей (пн, ср і пт) а 7.00.

 На Рараты прыносім з сабой свечкі, а дзеці прыносяць ліхтарыкі.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем успамінаць:

 

  • 9 снежня (пн) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле а 7.00 – раратняя і ў 18.30.

 

  • 10 снежня – успамін НПМ Ларэтанскай. У гэты дзень няхай кожны з нас памоліцца Літаніяй Ларэтанскай да НПМ.

 

  • 13 снежня – успамін св. Лýцыі, панны і мучаніцы.

 

  • 14 снежня – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.

 

  • 15 снежня ў  наступную нядзелю, у нашай парафіі будзем гасціць прадстаўнікоў “Радыё Марыя” у Беларусі. Гэта Міжнароднае хрысціянскае радыё, якое цяпер ёсць і ў нашай краіне. Дзякуючы «Радыё Марыя», веравучэнне і хрысціянскія каштоўнасці могуць быць даступныя кожнаму чалавеку ў любы момант яго жыцця і ў любым месцы. Ад 1 лістапада 2016 года ў Беларусі  «Радыё Марыя» распачáла трансляцыю ў інтэрнеце. Слухаць радыё па-беларуску можна на сайце https://www.radiomaria.by, а таксама праз дадатак для мабільных прыладаў.  «Радыё Марыя» –  гэта некамерцыйны праект. На яго хвалях няма рэкламы  або іншых камерцыйных праграм і таму гэты хрысціянскі праект патрабуе матэрыяльнай падтрымкі вернікаў. У наступную нядзелю прадстаўнікі «Радыё Марыя» распавядуць нам пра тое, як працуе радыё, як і дзе можна яго слухаць. У 11.30 з нашага касцёла будзе транслявацца св. Імша праз “Радыё Марыя”. У бліжэйшую нядзелю выходзячы з касцёла будзе магчымасць скласці свае ахвяраванні на падтрымку і дзейнасць “Радыё Марыя” у Беларусі. Таму, заахвочваем падзяліцца часцінкай свайго сэрца з гэтай евангельскай справай – Абвяшчэння Евангелля ў нашай краіне праз “Радыё Марыя”. Ужо сёння дзякуем Вам за ваша разуменне і ахвярнасць.

 

  • Таксама ў наступную нядзелю напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца малітва і благаслаўленне маці, якія чакаюць патомства.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую, а таксама інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2020 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары (на беларускай і польскай мовах) на 2020 г., новы нумар Дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” з каляровым укладышам-каляндаром на 2020 г.,  калядныя паштоўкі, абразы, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Вялікі дзякуй усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і захвочваем набываць“Калядныя свечкі”.

 

  • Да 24 снежня ў сакрыстыі запісваем на душпастырскі візіт (на каляду). Нагадваем, што ў нашай парафіі святары адведваюць парафіян толькі пасля папярэдняга запісу ў сакрыстыі. Душпастырскі візіт у нашай парафіі распачнецца 27 снежня.

 

  • Вялікая просьба, каб у сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ў касцёл каб паспавядацца, прыняць св. Камунію ці сакрамэнт намашчэння хворых. Запісваем да 15 снежня ўключна. Потым святары ўжо будуць дапамагаць спавядаць у іншых парафіях, таму просім не адкладáць.

 

  • Нагадваем, што Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі будзе 19 снежня (чц).

 

  • Усім Вам вялікі дзякуй за ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews