Душпастырскія аб’явы Лiда 01.12.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

І НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /А/

 

01.12.2019 г.

 

  • Сёння 1 снежня – І Нядзеля Адвэнту (адарацыйная). У Касцёле распачаўся новы літургічны і душпастырскі год. Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля вэчэрняй св. Імшы а 18.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц снежань: Будзе малітва Аб дáры здаровай пабожнасці і вернасці хрысціянскай традыцыі ў нашых сем’ях, а таксама аб плённым перажыванні перыяду Адвэнту.

 

  •  Перыяд Адвэнту – гэта час пабожнага і радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля і таму ён не мае пакутнага характару як Вялікі пост. Адвэнт дзеліцца на две часткі:1) дні да 16 снежня  — гэта час падрыхтоўкі да паўторнага прыйсця Збаўцы на прыканцы часоў; 2) дні ад 17 да 24 снежня – гэта час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння.
  •  Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам і людзьмі, над сваім духовым жыццём, каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці.

 Рараты (св. Імша ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа (акрамя нядзелі) а 7.00.

 Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00.

 На Рараты прыносім з сабой свечкі, а дзеці прыносяць ліхтарыкі зробленыя сваімі рукамі.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем успамінаць:

 

  • 3 снежня (ат) – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара.

 

  • 5 снежня (чц) – свята гадавіны асвячэння катэдральнай Базілікі ў Гродне і першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 6 снежня – успамін св. Мікалая і першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • 7 снежня – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла і першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы.

 

  • У наступную ІІ-ю Нядзелю Адвэнту няма ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця НПМ. У гэтым годзе ўрачыстасць перанесена з нядзелі на панядзелак (9 снежня).

 

  • 2 снежня ў панядзелак выключна не будзе катэхезы для дарослых. Наступная катэхеза для дарослых будзе 9 снежня ў 19.15. Запрашаем!

 

  • У нашай парафіі арганізоўваюцца фармацыйна-малітоўныя сустрэчы для маладых сем’яў з нашай парафіі, якія будуць адбывацца раз у месяц. Першая сустрэча адбудзецца 7 снежня пасля вячэрняй св. Імшы ў касцёле. Сардэчна запрашаем!

 

  • Бліжэйшая складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбудзецца 4 снежня      (у 1-шую сераду месяца) у 18.30. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца 7 снежня (у 1-шую суботу месяца) а 7.00 раніцай.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую, а таксама інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2020 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары (на беларускай і польскай мовах) на 2020 г., калядныя паштоўкі, абразы, а таксама “Калядныя свечкі” ад Карытас Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Вялікі дзякуй усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і захвочваем Вас да набывання “Калядных свечак”.

 

  • З сённяшняга дня да 24 снежня ў сакрыстыі запісваем на душпастырскі візіт (на каляду). Нагадваем, што ў нашай парафіі святары адведваюць парафіян толькі пасля папярэдняга запісу ў сакрыстыі. Душпастырскі візіт ў нашай парафіі распачнём з 27 снежня.

 

  • Вялікая просьба, каб у сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых з нашай парафіі, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ў касцёл, але жадаюць паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых. Запісваем з сённяшняга дня да 15 снежня ўключна.

 

  • 7 снежня (сб) у 11.00 святары паедуць да хворых у в. Чахаўцы і Верх-Ліду.

 

  • Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі будзе 19 снежня (чц).

 

  • Усім Вам вялікі дзякуй за ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews