Душпастырскія аб’явы Лiда 24.11.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXXІV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА,

ВАЛАДАРА СУСВЕТУ

 

24.11.2019 г.

 

  • Сёння Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Памятайма сёння ў нашых малітвах пра выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Сёння Касцёл дае нам магчымасць атрымаць поўны адпуст.

 

Сказаць на св. Імшы а 10.00:

Пасля аб’яваў будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем успамінаць:

 

  • 25 лістапада (пн) – Каласансаўскі дзень у нашай парафіі і распачацце 40-гадзіннае набажэнства перад патранальным святам Апекі св. Юзафа Каласанса, апякуна нашай парафіяльнай святыні. Навукі праз тры дні да нас скіруе а. Віталь Сярко SP, піяр са Шчучына.

 

  • Расказаць пра расклад 40-гадзіннага набажэнства і Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў гэтыя дні …

Расклад адарацыі на гэтыя дні вывешаны на дошцы аб’яваў пры выхадзе з касцёла, або можна паглядзець на нашай інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info

 

  • 27 лістапада (ср) – патранальнае свята Апекі св. Юзафа Каласанса, апякуна нашай парафіяльнай святыні і заканчэнне 40-гадзіннага набажэнства. Падчас вячэрняй св. Імшы ў 18.30 будзем дзякаваць          а. Віталію Сярко за навукі, якія ён скіруе да нас падчас гэтых трох дзён.

 

  • 29 лістапада (пт) – Будзем адзначаць шостую гадавіну прэканізацыі      кс. б-па Юзафа Станеўскага Папам Францішкам. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 30 лістапада (сб) – свята св. Андрэя, Апостала. У гэты дзень свае імяніны будзе святкаваць Пан Андрэй – наш арганіст. Падчас вячэрняй св. Імшы ў 18.30 ад імя ўсёй нашай парафіі будзем яго віншаваць з імянінамі. Таксама ў гэты дзень памятайма ў нашых малітвах пра           кс. Андрэя Агеля былога пробашча і будаўнічага нашай парафіяльнай святыні.

 

  • 1 снежня (ндз) – І Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачнецца новы літургічны і душпастырскі год. У гэты дзень прыпадае першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля вэчэрняй св. Імшы а 18.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц снежань: Будзе малітва Аб дáры здаровай пабожнасці і вернасці хрысціянскай традыцыі ў нашых сем’ях.

 

  •  Памятайма, што перыяд Адвэнту – гэта час радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля і таму ён не мае пакутнага характару як Вялікі пост. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам, сваім духовым жыццём, і каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці.

 Рараты (св. Імша ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа (акрамя нядзелі) а 7.00.

 Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00.

 На Рараты прыносім з сабой свечкі, а дзеці прыносяць ліхтарыкі зробленыя сваімі рукамі.

 

  • Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі будзе 19 снежня (чц). Інфармуем ужо раней, каб можна было запланаваць свой час і прыступіць да споведзі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую, а таксама інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2020 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары (на беларускай і польскай мовах) на 2020 г., а таксама “Калядныя свечкі” ад Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Вялікі дзякуй усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і захвочваем Вас да набывання “Калядных свечак”.

 

  • Аплаткі на вігілійны стол можна будзе набываць у касцёльным кіёску ад наступнай нядзелі.

 

  • Усім Вам вялікі дзякуй за ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews