Душпастырскія аб’явы Шчучын 24.11.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ,

НЯДЗЕЛЮ ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ.

/Год С – 2019/-24.11.2019

 

 

  • Падзякаваць за ахвяры на семінарыю і за дапамогу клерыкам.

 

З літургічнага календара:

 

26 лістапада (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

27 лістапада (серада) – свята Апекі св. Юзафа Каласанса. У гэты дзень молімся асаблівым чынам за Ордэн Піяраў.

 

29 лістапада (пятніца) – VI гадавіна абвяшчэння праз Папу Францішка Юзафа Станеўскага біскупам.

 

30 лістапада (субота) – свята св. Андрэя, апостала. У гэты дзень

x. Андрэй Агель адзначае дзень імянінаў.  Павіншаваць ксяндза можна будзе ў наступную нядзелю пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і ў 11.30

 

1 снежня (нядзеля) - І нядзеля Адвэнта. Заахвочваем, каб у гэты асаблівы перыяд літургічнага года больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.

Таксама І нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз., змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц снежань: малітва аб добры, багаты духоўны плён перажывання Адвэнту ў нашых сем’ях і парафіі.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У наступную нядзелю падчас кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне аплатак і ўжо можна будзе іх набываць, а таксама ў сакрыстыі можна набываць каляндары на 2020 год і свечкі на вігілійны стол ад Карытас.

 

  • Ужо сёння аб’яўляем парадак наведвання хворых перад святамі Божага Нараджэння.

 

 

На вёсках да хворых прыедзем у наступныя дні:

  • 10 снежня, аўторак – у 11.00–Плянты, вёскі Ст. Гернікі і Даўлюдаўшчына.
  • 11 снежня,  серада – у 11.00 — Навасёлкі і вёска Янчукі;
  • 12 снежня, чацвер – у 11.00 -  Рэзы і вёска Руткевічы;
  • 13 снежня, пятніца – у 11.00 — вёскі Буйвічы і Тур’я
  • 16 снежня, панядзелак, — у 11.00 – вёска Тапілішкі

Калі ласка даведацца колькі чалавек з кожнай вёскі будзе да споведзі і сказаць святарам у наступную нядзелю ў сакрыстыі.

 

Да хворых, якія жывуць у горадзе, будзем хадзіць у наступныя дні:

 

  • 4 снежня, серада, з 11.00 вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”;
  • 5 снежня, чацвер, ад Аўтастанцыі да возера;
  • 6 снежня, пятніца, ад касцёла да “Масласырзавода”.

 

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да 1 снежня.

 

План адведвання хворых можна таксама паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.

 

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews