Душпастырскія аб’явы Лiда 17.11.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXXІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

17.11.2019 г.

 

  • Сёння Сусветны Дзень бедных. Ахвяраванні, збіраныя сёння падчас       св. Імшаў, паводле распараджэння кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 20 лістапада (ср) – успамін св. Рáфала Каліноўскага, святара-законніка.

 

  • 21 лістапада (чц) – успамін Ахвяравання НПМ.

 

  • 22 лістапада (пт) – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хóраў і касцёльнай музыкі. У гэты дзень будзем маліцца аб развіцці касцёльнага спеву і музыкі ў Паўсюдным Касцёле, а таксама за нашага арганіста пана Андрэя.

 

  • У гэты дзень ў Вільні адбудзецца цырымонія дзяржаўнага перапахавáння ў капліцу на могілках Роса нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў. У цырымоніі прымуць удзел кіраўнікі Літвы і Польшчы, прадстаўнічая дэлегацыя з Беларусі, а таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі. Паўстанне 1863–1864 гг. засталося ў памяці нашых трох народаў як сімвал самаахвярнага змагання за грамадзянскія правы і рэлігійную свабоду.

 

Чаму гэтае перапахаванне адбываецца цяпер?

Даведка: Падчас працаў па ўмацаванні схілаў гары Гедыміна ў Вільні, якія вяліся са студзеня 2017 года, былі выпадкова знойдзены пахаванні. У выніку праведзеных даследванняў пацвердзілася прыналежнасць знойдзеных парэшткаў удзельнікам паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, якія былі пакараныя смерцю царскімі чыноўнікамі на Лукíшскай плошчы. У выніку далейшых пошукаў былі выяўлены парэшткі дваццаці кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання.

 

Праграма цырымоніі перапахавання пачнецца ў 8.30 перад катэдральным касцёлам. Хто мае візу і жаданне, то можа асабіста паехаць у Вільню. Таксама ёсць магчымасць паглядзець прамую трансляцыю з Вільні, якую будзе весці канал “Белсат” праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на сайце канала “Белсат” у інтэрнэце.

 

  • 24 лістапада (ндз) – урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. У гэты дзень будем маліцца ў інтэнцыі выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве.

Выпамíнкавыя св. Імшы на гэтым тыдні будуць:

19-га ліст.(ат) – 9-ая св. Імша ў 18.30.

21-га ліст.(чц) – 10-ая (апошняя) св. Імша ў 18.30.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую.   Ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2020 г.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары (на беларускай і польскай мовах) на 2020 г., а таксама ёсць ужо “Калядныя свечкі” ад рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі, якая напярэдадні свята Божага Нараджэння праводзіць штогадовую дабрачынную акцыю «Калядная свечка». Сабраныя ад продажу свечак сродкі будуць прызначаны на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе: сіротам, дзецям з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзецям і моладзі, якія з’яўляюцца інвалідамі. З пачаткам Адвэнту такія свечкі будуць распаўсюджваюцца ва ўсіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. Далучыцца да гэтай акцыі могуць усе вернікі і людзі добрай волі. Дабрачынная акцыя «Калядная свечка» праходзіць у Беларусі штогод. З кожным годам да акцыі далучаецца ўсё больш вернікаў, а гэта значыць, што ўсё большай колькасці дзяцей удаецца дапамагчы. Вялікі дзякуй усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і спадзяемся на ваш удзел і ў гэтым годзе.

 

  • Аплаткі на вігілійны стол можна будзе набываць у касцёльным кіёску пасля благаслаўлення іх падчас св. Імшаў у І-шую Нядзелю Адвэнту (г.зн. з 1 снежня).

 

  • Усім Вам вялікі дзякуй за ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews