Душпастырскія аб’явы Шчучын 10.11.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/-10.11.2019

 

З літургічнага календара:

 

11 лістапада (панядзелак) – успамін св. Марціна Турскага (św. Marcina z Tour), біскупа.

 

12 лістапада (аўторак) – успамін св. Язафата (Józafata), біскупа і мучаніка.

У гэты дзень а. Віталь Сярко адзначае дзень імянінаў.  Павіншаваць айца можна будзе ў наступную нядзелю пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і ў 11.30

А таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

13 лістапада (серада) -  дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

16 лістапада (субота) – урачыстасць НПМ Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці, Апякункі Гродзенскай Дыяцэзіі.

 

17 лістапада (нядзеля) – Сусветні Дзень Бедных (ад 2016 г.).

Ахвяры, якія будуць складацца на тацу ў гэты, будуць прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:

- панядзелак і пятніца ў 9.15;

- аўторак, чацверг і субота ў 18.15;

- у нядзелю ў 15.15.

Расклад выпамінак можна таксама прачытаць выходзячы з касцёла на дошцы аб’яваў.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і іншую каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews