Душпастырскія аб’явы Лiда 10.11.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXXІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

 

  • Сёння 4-ты дзень навэнны перад Урачыстасцю НМП Вастрабрáмскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 11 лістапада (пн) – успамін св. Мáрціна Турскага, біскупа.

 

  • 12 лістапада (ат) – успамін св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка.

Таксама 12 лістапада свае імяніны будзе святкаваць а. Вітóльд. Св. Імша ў ягонай інтэнцыі будзе цэлебравацца а 9.00. Віншаваць а. Вітóльда на парафіяльным узроўні будзем 17 лістапада (ндз) перад заканчэннем       св. Імшы а 10.00.

 

  • 16 лістапада (сб) – Урачыстасць НМП Вастрабрáмскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі нашай Гродзенскай дыяцэзіі.                  У гэты дзень у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксавэрыя а 12.00 гадзіне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне аднаму дыякану і дыяканскае пасвячэнне 5 семінарыстам. Сакрамэнт святарства прыме дыякан Віталій Валюк, а дыяканскае пасвячэнне атрымаюць Яўген Амасёнак, Дзмітрый Малец, Томаш Мікалайчык, Андрэй Струкель і Павел Шэмет. Памятайма ў гэты дзень у сваіх малітвах пра новапасвячаных дыяканаў і святара.

 

  • 17 лістапада (ндз) –  Сусветны Дзень убогіх (адзначаецца ўжо 4-ты год). Ахвяраванні, якія будуць збіраныя падчас св. Імшаў, паводле распараджэння кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Выпамíнкавыя св. Імшы будуць у 18.30:

12-га ліст.(ат) – 7-ая св. Імша

14-га ліст.(чц) – 8-ая св. Імша

19-га ліст.(ат) – 9-ая св. Імша

21-га ліст.(чц) – 10-ая св. Імша

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую.   Ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2020 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары (на беларускай і польскай мовах) на 2020 г., а таксама, малітоўнікі і спеўнікі.

 

  • Усім Вам вялікі дзякуй за ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews