Душпастырскія аб’явы Лiда 03.11.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXXІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

 

  • Сёння 3 лістапада (ндз) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля вэчэрняй св. Імшы а 18.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: Будзе малітва Аб памнажэнні веры ў жыццё вечнае ў нашых сем’ях і аб Бóязі Божай ў захóўванні Божых запаведзяў.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 4 лістапада (пн) – успамін св. Кáраля Барамэя, біскупа. У нашай Гродзенскай дыяцэзіі гэта дзень малітвы за спачылае духавенства.

 

  • 7 лістапада (чц) – у нашай парафіяльнай святыні распачнем Навэнну перад урачыстасцю НМП Вострабрамскай, Маці Божай Міласэрнасці, галоўнай апякункі нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 9 лістапада (сб) – свята Гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, катэдры біскупа Рыма – Маці ўсіх каталіцкіх святыняў у свеце. У гэты дзень будзем маліцца аб патрэбныя ласкі для Папы Францішка ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.

 

  • Трывае актава Успаміну ўсіх памерлых вернікаў (1-8 лістапада). Памятайма пра тое, што Касцёл даé нам магчымасць атрымаць поўны адпуст на працягу гэтых 8-мі дзён актавы каб ахвяраваць яго за памерлых. Падчас ружанцóвай малітвы ў актаве, даручаем Пану Богу памерлых ў сёлетніх выпамінках. Малітва за памерлых распачынаецца ў 17.45, а сёння ў 17.15. На працягу лістапада будзе 10 св. Імшаў за памерлых.

 

Выпамíнкавыя св. Імшы на гэтым тыдні будуць:

4-га ліст.(пн); 5-га ліст.(ат); 8-га ліст.(пт); 9-га ліст.(сб) у 18.30.

  • Кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці (м-н Маладзёжны) інфармуе, што сёння набажэнства за памерлых і благаслаўленне новых помнікаў на новых мóгілках Зосіна-2 адбудзецца а 13-ай гадзіне.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую. Ёсць ужо магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2020 г.

 

  • Бліжэйшая складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбудзецца 6 лістапада (у 1-шую сераду месяца) у 18.30.

 

  • Наша парафія сабрала 291 подпіс пад калектыўным зваротам. Вялікі дзякуй усім тым, хто падпісаўся, за Вашае хрысціянскае разуменне важнасці справы і за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

 

  • Заўтра 4 лістапада катэхеза для дарослых распачнецца ў 19.30.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары (на беларускай і польскай мовах) на 2020 г., а таксама лампадкі, спеўнікі і вельмі добрыя двухмоўныя малітоўнікі з малітвамі за памерлых “Вечны адпачынак дай ім, Пане” (на беларускай і польскай мовах).

 

  • Усім Вам вялікі дзякуй за ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі. Асаблівае дзякуй за ахвяраваныя кветкі ў наш касцёл!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews