Душпастырскія аб’явы Шчучын 03.11.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXXI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/-03.11.2019

 

 

З літургічнага календара:

 

4 лістапада (панядзелак) - ўспамінаем св. Караля Барамэя, біскупа.

 

5 лістапада (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

7 лістапада (чацвер) – распачацце навэнны да Маці Божай Вострабрамскай, апякункі Дыяцэзіі.

 

9 лістапада (субота) - свята гадавіны Пасвячэння Латэранскай Базылікі, катэдры Біскупа Рыма. У гэты дзень асаблівым чынам молімся аб патрэбныя ласкі для Папы Рымскага ў кіраванні Паўсюдным касцёлам.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:

- панядзелак, серада і пятніца ў 9.15;

- аўторак, чацверг і субота ў 18.15;

- у нядзелю ў 15.15.

Расклад выпамінак можна таксама прачытаць выходзячы з касцёла на дошцы аб’яваў.

 

  • Сёння пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: малітва за памерлых з нашых сем’яў.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews