Душпастырскія аб’явы Лiда 27.10.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

 

  • Сёння 27 кастрычніка (ндз) – Урачыстаць Гадавіны асвячэння ўласнага касцёла. Гэта асаблівы дзень у літургіі Касцёла, калі асвячаныя касцёлы ва ўсім свеце ўзгадваюць момант дэдыкацыі: абрад аддання касцёла для сакральнага выкарыстання. Таму і наша парафія сёння дзякуе Пану Богу за дар уласнай святыні, дэдыкацыя якой адбылася 25 жніўня 2017 г. Памятайма ў нашых малітвах святароў, ахвярадаўцаў і дарчынцаў, будаўнікоў нашага касцёла, а для памерлых выпрóшвайма ласку вечнага жыцця.

 

  • Сёння апошні дзень, калі ў нашай парафіі можна яшчэ падпісацца пад калектыўным зваротам да прэзідэнта нашай краіны аб прыняцці праграмы ў абарону традыцыйнай сям’і і заканадаўчай забароны прапаганды аднаполых зносінаў сярод непаўналетніх. Таму, пасля святой Імшы, выходзячы з касцёла, можна будзе падпісацца. Нагадваем, што падпісвацца маюць прáва паўнагадовыя грамадзяне нашай краіны незалежна ад месца прабывання ці рэгістрацыі.

 

  • 31 кастрычніка ў чацвер завéршыцца месяц ружанцóвай малітвы.

Выказваем падзяку Ружанцóвым кóлам нашай парафіі, якія на працягу кастрычніка месяца ў паасобныя дні вялі ружанцовую малітву:

  • па аўторках: Ружа Стварыцеля
  • па чацвяргах: Ружа св. Сям’і
  • па суботах: Ружа Маці Божай Грамнічнай

Заахвочваем і запрашаем да супольнай ружанцóвай малітвы асабліва ў гэтыя апошнія дні кастрычніка:

Штодзённа а 18.00.

Для дзяцей: пн і ср – у 8.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.

Сёння ружанец у 17.30.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 28 кастрычніка (пн) – свята свв. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў. У гэты дзень свае імяніны святкуе кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Памятайма пра яго ў нашых малітвах і даручайма Богу дастойнага імянінніка.

 

  • Да 31 кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.

 

  • 1 лістапада (пт) – Каталіцкі Касцёл адзначае Урачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ўшаноўваюць усіх святых — як вядомых, так і невядомых, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. У гэты ўрачысты і пятнічны дзень сёлета няма посту і першапятнічнага набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У гэты дзень святыя Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 (раніцай) і ў 18.30 (вечарам).

 

  • 1 лістапада 1972 г. адышоў у вечнасць кс. Мáрыян Чабанóўскі SP, піяр, які служыў у Лідзе і быў пробашчам на Слабадзé. Памятайма пра яго ў нашых малітвах.

 

  • 2 лістапада (сб) - Успамін усіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень наведваем мóгілкі і асаблівым чынам молімся за памерлых. На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, падчас ружанцóвай малітвы будзем даручаць Пану Богу памерлых ў сёлетніх выпамінках. Малітва за памерлых будзе распачынацца ў 17.45, а ў нядзелю 3 лістапада ў 17.15. На працягу лістапада будзе 10 св. Імшаў за памерлых.
  • У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.30. Святая Імша, выпамінкі і благаслаўленне новых помнікаў на мóгілках у Верх-Лідзе будзе 2 лістапада а 12.00.
  • Св. Імша і благаслаўленне новых помнікаў на мóгілках Зосіна (старыя могілкі) будзе 2 лістапада а 13.00.
  • Набажэнства за памерлых і благаслаўленне новых помнікаў на мóгілках Зосіна-2 (новыя могілкі) адбудзецца ў нядзелю 3 лістапада а 13.00.

 

Падчас актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, Касцёл даé нам магчымасць атрымаць поўны адпуст або на працягу ўсяго года частковы адпуст.

Падчас споведзі адпускаецца вінá за грахі, але наступствы граху (г.зн. часовае пакаранне) у чалавека застаюцца.

Поўны адпуст — гэта адпуст, калі чалавеку цалкам прабачаецца часовае пакаранне. Мы верым, што калі ахвяруем адпуст за памерлага, то ён поўнасцю ачышчаецца і ідзе ў неба.

Атрымаць поўны адпуст — гэта значыць ліквідавáць наступствы граху. Таму, для атрымання поўнага адпусту неабходна быць католікам у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі (неабавязкова спавядацца менавіта ў гэты дзень — можна зрабіць гэта загадзя), прыняць св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Папа Францішак і наведаць мóгілкі.

Частковы адпуст — гэта, па сутнасці, кожная наша малітва, ружанец ці літанія. Ахвяруючы гэтыя малітвы за памерлых на працягу ўсяго года, мы набліжаем іх збаўленне.

Падчас актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў (1-8 лістапада), адпуст можна атрымаць за аднаго памерлага (на працягу дня) або за саміх сябе. Ахвяраваць адпуст за іншых жывых людзей немагчыма. Нашы малітвы і адпуст ніколі не бываюць мáрнымі: нават калі мы не ахвяруем іх за кагосьці канкрэтна, Пан Езус «перанакірýе» іх у інтэнцыі тых, каму гэта неабходна. 2 лістапада за пабожны ўдзел у св. Імшы і малітву за памерлых можна атрымаць поўны адпуст два разы, ахвяраваўшы яго за двух памерлых. Таксама вернік павінен мець намер атрымаць адпуст. Калі такога ўсведамлення ў чалавека няма, то адпуст не атрымае.

 

  • Мы ўсе павінны паклапаціцца пра тое, каб перад надыходзячымі святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запалены на магіле зніч (лампадка) і жывыя кветкі, але перш за ўсё — малітва і прыняцце Святой Камуніі ў інтэнцыі памерлых.

 

  • 3 лістапада – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля вэчэрняй св. Імшы а 18.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: Будзе малітва Аб памнажэнні веры ў жыццё вечнае ў нашых сем’ях і аб Бóязі Божай ў захóўванні Божых запаведзяў.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую.

 

  • Нагадваем, што 2 лістапада а 9.00 гадзіне не будзе складковай св. Імшы за памерлых, таму што ўвечары будуць выпамінкі і св. Імша за памерлых.

 

  • Ужо ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2020 г.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць каталіцкую прэсу і чытаць пра веру і жыццё Касцёла ў свеце і ў нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары (на беларускай і польскай мовах) на 2020 г., а таксама лампадкі, спеўнікі і вельмі добрыя двухмоўныя малітоўнікі з малітвамі аб памерлых “Вечны адпачынак дай ім, Пане” (на беларускай і польскай мовах).

 

  • Усім Вам вялікі дзякуй за ахвяраванні на патрэбы касцёла і парафіі. Асаблівае дзякуй за кветкі!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews