Душпастырскія аб’явы Шчучын 27.10.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/-27.10.2019

 

 

З літургічнага календара:

 

28 кастрычніка (панядзелак) – свята св. Сымона і Юды Тадэвуша (św. Szymona i Judy Tadeusza), апосталаў. Дзень імянінаў кс. абп Тадэвуша Кандрусевіча.

 

29 кастрычніка (аўторак) -   а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

31кастрычніка (чацвер) – заканчэнне ружанцовага набажэнства.

 

1 лістапада (пятніца) – Урачыстасць Усіх святых. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на каталіцкія могілкі, а ў 15.00 гадз. адбудзецца св. Імша на могілках у в. Тапілішкі і асвячэнне гэтых жа могілак.

Таксама гэта першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 гадзіны і ўвечары ад 18.15. Пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

2 лістапада (субота) – успамін Усіх памерлых. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на могілкі па вуліцы Цітова і на камунальныя, за аб’яздной.

На могілкі па вул. Цітова і за аб’яздной можна будзе даехаць гарадскім аўтобасам, які, пасля св. Імшы а 10.00 гадз., будзе стаяць каля Дома таргоўлі і каля 13.00 гадз. будзе ад’язджаць з могілак за аб’яздной. Праезд будзе каштаваць столькі, колькі каштуе білет у гарадскім аўтобусе.

Таксама гэта першая субота месяца. Пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

3 лістапада (нядзеля) - першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц лістапад: малітва за памерлых з нашых сем’яў.

У наступную нядзелю, у 13.30, св. Імша і працэсія на могілкі ў в. Барташы.

 

 

 Іншыя аб’явы:

 

  • Ад 1 па 8 лістапада за адведзіны могілак можна атрымаць цалкавіты адпуст, які ахвяроўваем за памерлых.  Акрамя наведання могілак, умовамі для атрымання адпусту з’яўляюцца малітва ў інтэнцыях Святога Айца і прыняцце св. Камуніі.

 

  • Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:

- 2 лістапада (субота) у 9.15;

- 3 лістапада (нядзеля) у 15.15

 

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі, можна запісваць памерлых на выпамінкі.

 

  • У сакрыстыі можна набыць лампадкі (знічы), якія запальваем у знак памяці аб памерлых.

 

  • Нагадваем, што кожны панядзелак пасля св. Імшы а 19.00 гадз. праходзяць ўрокі рэлігіі для дарослых. Шчыра запрашаем на гэтыя сустрэчы!

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews