Душпастырскія аб’явы Лiда 20.10.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXІX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

20.10.2019 г.

 

  • Сёння 20 кастрычніка (ндз) – Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія сёння збіраліся падчас св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій.

 

  • Трывае месяц ружанцóвай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцóвае набажэнства адбываецца:

Штодзённа а 18.00.

Для дзяцей: пн, ср, пт – у 8.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.

У нядзелю: у 17.30. Заахвочваем і запрашаем да супольнай ружанцóвай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 22 кастрычніка (ат) – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.

 

  • 25 кастрычніка (пт) – Каласáнсаўскі дзень. У гэты дзень будзем асаблівым чынам маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас ранішняй і вячэрняй св. Імшаў у гонар св. Юзафа Каласанса будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Пасля св. Імшы і малітвы  праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса адбудзецца ўшанаванне рэліквій святога. Сардэчна запрашаем дзяцей і моладзь, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў).

 

  • 27 кастрычніка (ндз) – Урачыстаць Гадавіны асвячэння ўласнага касцёла. Гэта асаблівы дзень у літургіі Касцёла, калі асвячаныя касцёлы ва ўсім свеце ўзгадваюць той урачысты момант дэдыкацыі: абрад аддання касцёла для сакральнага выкарыстання. Таму і наша парафія ў гэты дзень будзе дзякаваць Пану Богу за дар уласнай святыні. Будзем маліцца за ўсіх ахвярадаўцаў і дарчынцаў нашага касцёла, а для памерлых будзем выпрошваць ласку вечнага жыцця. Нагадваем, што ў нашым касцёле кожную пятніцу а 9.00 цэлебруецца св. Імша за ўсіх ахвярадаўцаў і дарчынцаў нашай святыні.

 

  • Да 31 кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца на працягу актавы ўспаміну памерлых з 1 па 8-е лістапада. Малітва за памерлых будзе распачынацца ў 17.45, а ў нядзелю                    3 лістапада ў 17.15. На працягу лістапада будзе 10 св. Імшаў за памерлых.

 

  • У мінулую нядзелю наша парафія таксама далучылася да збору подпісаў пад калектыўным зваротам да прэзідэнта нашай краіны аб прыняцці праграмы ў абарону традыцыйнай сям’і і заканадаўчай забароны прапаганды аднаполых зносінаў сярод непаўналетніх. Сёння пасля кожнай св. Імшы, выходзячы з касцёла можна будзе падпісацца. У буднія дні падпісацца можна ў сакрыстыі. Подпісы збіраем да канца кастрычніка.

 

Нагадваем інструкцыю па зборы подпісаў:

Каб Вашы подпісы лічыліся сапраўнымі, трэба:

Першую графу прапусціць, бо ў ёй пазней будзе прастаўлена нумарацыя.

У другой графе пішам поўнасцю Прозвішча, імя і імя па-бацьку (не ініцыялы!). Потым у трэцяй графе пішам: горад або вёска і дакладны адрас г.зн.: вуліца, дом, (корпус) кватэра (прапіска якая пазначана ў вашым пашпарце). У апошняй чацвёртай графе ставім свой подпіс. Падпісвацца маюць прáва ўсе паўнагадовыя грамадзяне РБ незалежна ад месца прабывання ці рэгістрацыі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную або складковую. Ужо ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі на наступны 2020 г.

 

  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на беларускай і польскай мовах на 2020 г.

 

  • Божа, адудзяч усім Вам за ахвяраванні на патрэбы Касцёла. Асаблівае дзякуй за кветкі!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews