Душпастырскія аб’явы Шчучын 20.10.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXIX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/-20.10.2019

 

З літургічнага календара:

 

Сёння Сусветны Місійны Дзень (ад 1926 г.).

 

 

22  кастрычніка (аўторак) – успамін св. Яна Паўла II, папы. А таксама ў гэты дзень а 19.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

 

27 кастрычніка (нядзеля) – ўрачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла.

Таксама ў наступную нядзелю ў нашай парафіі будзем гасціць прадстаўнікоў “Радыя Марыя”. Пасля кожнай Святой Імшы, выходзячы з касцёла, будзе магчымасць злажыць свае ахвяры на развіццё радыя. Ужо сёння дзякуем вам за вашую ахвярнясць.

Святая Імша а 14.00 гадзіне будзе трансмітавана праз “Радыё Марыя”.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • На наступным тыдні будзем успамінаць усіх памерлых, таму ўжо сёння падаем парадак працэсій і малітв на могілках, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай парафіі:

 

  • 1 лістапада, пятніца, пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на каталіцкія могілкі.

Таксама 1 лістапада а 15.00 гадз. адбудзецца св. Імша на могілках у в. Тапілішкі і асвячэнне гэтых жа могілак.

 

  • 2 лістапада, субота, пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на могілкі па вуліцы Цітова і на камунальныя, за аб’яздной.

 

  • 3 лістапада, нядзеля, у 13.30 св. Імша і працэсія на могілкі ў в. Барташы.

 

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі, можна запісваць памерлых на выпамінкі.

 

  • У сакрыстыі можна набыць лампадкі (знічы), якія запальваем у знак памяці аб памерлых.

 

  • Выражаем словы ўдзячнасці ўсім тым, хто ў мінулы панядзелак, адклікнуўся на нашу просьбу ў дапамозе пры парадкаванні тэрыторыі каля касцёла (35 чалавек).

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews