Душпастырскія аб’явы Шчучын 13.10.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXVIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/ - 13.10.2019

 

 

З літургічнага календара:

 

Сёння 13 кастрычніка (нядзеля) - першы дзень 40-гадзіннага набажэнства і Дзень Фацімскі. Шчыра ўсіх запрашаем на св. Імшу і Адарацыю Найсв. Сакрамэнту. Сэнс 40-гадзіннага набажэнства заключаецца менавіта ў тым, што праз сорак гадзін перад адпустам молімся да Пана Езуса выстаўленнага ў Найсв. Сакрамэнце. Запрашаем прынамсі на некалькі хвілін Адарацыі Найсв. Сакрамэнту.

Св. Імшы будуць, як і ў кожную нядзелю. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ад 9.00 да 10.00 гадз. Пасля абеда Адарацыя ад 15.00 да 16.00 гадз. У 15.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай вакол тэрыторыі каля касцёла.

40-гадзіннае набажэнства праводзіць кс. Міхаіл Васількевіч з Абухава, які там будуе касцёл і таму ўсе ахвяры будуць пераданы на дапамогу ў будове касцёла. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашу ахвярнасць.

 

14 кастрычніка (панядзелак) - другі дзень 40-гадзіннага набажэнства. Св. Імшы з казаннем а 10.00 і 19.00 гадз. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту пасля св. Імшы а 10.00 гадз. да 12.30 гадз. і пасля абеда ад 17.00 гадз. да 18.30. Усіх шчыра запрашаем на св. Імшу ў другі дзень набажэнства, а таксама на малітву перад выстаўленным Найсв. Сакрамэнтам.

 

 

15 кастрычніка (аўторак) – урачыстасць св. Тэрэзы Авільскай — парафіяльны адпуст. У гэты дзень усіх запрашаем на ўрачыстую св. Імшу а 12.00 гадз., другая св. Імша толькі а 19.00 гадз. У аўторак кожны шчучынскі парафіянін павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

17 кастрычнка (чацвер) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

У гэты дзень а 19.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

18 кастрычніка (пятніца) – свята св. Лукі Евангеліста, апекуна медыцынскай службы. У гэты дзень молімся за ўрачоў, медсёстраў і ўсіх работнікаў медыцынскай службы.

 

20 кастрычніка (нядзеля) – Сусветны Місійны Дзень (ад 1926 г.). Усе ахвяры з гэтага дня будуць пераданы на патрэбы місій.

Таксама ў гэты дзень пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца сустрэча для настаўнікаў нашай парафіі.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У сувязі с адпустовай урачыстасцю 15 кастрычніка (аўторак) не будзе ўрокаў рэлігіі, а таксама просім у гэты дзень не прыходзіць у сакрыстыю ў справах: інтэнцый, выпамінкаў і набыцця знічаў.
  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі, можна запісваць памерлых на выпамінкі.

 

  • У сакрыстыі можна набыць лампадкі (знічы), якія запальваем у знак памяці аб памерлых.

 

  • Вялікі дзякуй тым, хто прынёс кветкі на ўдэкараванне алтароў перад адпустовай урачыстасцю.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews