Душпастырскія аб’явы Лiда 13.10.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXVІIІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

13.10.2019 г.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 15 кастрычніка (ат) – успамін св. Тэрэзы Авільскай, панны і дК.

 

  • 17 кастрычніка (чц) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, б-па і муч.

 

  • 18 кастрычніка (пт) – свята св. Лукі Евангеліста, апякуна медыцынскай службы. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за лекараў, медыцынскіх сясцёр і працóўнікаў бальніц і хоспісаў.

 

  • 20 кастрычніка (ндз) – Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія будуць збіраныя падчас св. Імшаў у наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы місій.

 

  • Трывае месяц ружанцóвай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцóвае набажэнства адбываецца:

Штодзённа а 18.00.

Для дзяцей: пн, ср, пт – у 8.30 – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.

У нядзелю: у 17.30. Заахвочваем і запрашаем да супольнай ружанцóвай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях. 

 

  • Да 31 кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца на працягу актавы ўспаміну памерлых з 1 па 8-е лістапада. Малітва будзе распачынáцца ў 17.45. На працягу лістапада будзе              10 св. Імшаў за памерлых, якіх будзем даручáць Богу ў выпамінках.

 

  • Наш пастыр кс. б-п Аляксандр Кашкевіч, выказаўся ў падтрымку ініцыятывы свецкіх асобаў па збору подпісаў пад калектыўным зваротам да прэзідэнта нашай краіны аб прыняцці праграмы ў абарону традыцыйнай сям’і і заканадаўчай забароны прапаганды аднаполых зносінаў сярод непаўналетніх. Апошнім часам і ў нашай краіне ўсё актыўней праяўляюцца тэндэнцыі непавагі да духоўных каштоўнасцяў і Богам створанага інстытуту сям’і, які з’яўляецца падмуркам грамадства. У першую чаргу яны скіраваны на дзяцей і моладзь праз СМІ, сацыяльныя сеткі, спецыяльныя семінары па гендарнай роўнасці, квір-фестывалі, падручнікі для псіхолагаў і журналістаў. Занепакоены такім станам рэчаў, Каталіцкі Касцёл заклікае да захавання Божага права і натуральнага закону як у асабістым жыцці, так і ў жыцці грамадства. Касцёл звяртаецца да заканадаўцаў з зáклікам распрацаваць і прыняць законы ў адпаведнасці з вечна актуальнымі этычнымі нормамі.                Кс. б-п Аляксандр Кашкевіч звяртаецца з просьбай падтрымаць гэту ініцыятыву і сабраць подпісы ў парафіях нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

Таму і наша парафія, як і многія парафіі нашай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі, далучаецца да закліку ксяндза біскупа. Пасля кожнай імшы да канца бягучага месяца (кастрычніка) можна будзе падпісацца пад калектыўнам зваротам да прэзідэнта.

Інструкцыя наступная: Каб Вашы подпісы лічыліся сапраўнымі трэба:

Першую графу прапусціць, бо ў ёй пазней будзе прастаўлена нумарацыя.

У другой графе пішам поўнасцю Прозвішча, імя і імя па-бацьку (не ініцыялы!). Потым у трэцяй графе пішам: горад або вёска і дакладны адрас г.зн.: вуліца, дом, (корпус) кватэра (прапіска якая пазначана ў Вашым пашпарце).  У апошняй чацвёртай графе ставім свой подпіс. Падпісвацца маюць права ўсе паўнагадовыя грамадзяне РБ незалежна ад месца прабывання ці рэгістрацыі.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную або складковую. Ужо ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі на наступны 2020 г.

 

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць каталіцкую прэсу і чытаць пра веру і жыццё Касцёла ў свеце і ў нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • У касцёльным кіёску можна набыць календары на беларускай і польскай мовах на 2020 г.

 

  • Божа, адудзяч усім за ахвяраванні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews