Душпастырскія аб’явы Лiда 06.10.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXVІI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

06.10.2019 г.

 

  • Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Традыцыйна пасля             св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля вэчэрняй св. Імшы а 18.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Будзе малітва Аб дах над галавой для бяздомных і аб працу для безпрацоўных.

 

  • Пасля змены ружанцóвых таямніцаў, у касцёле адбудзецца сустрэча з зелатóркамі ружанцовых ружаў нашай парафіі.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 7 кастрычніка (пн) – успамін НПМ Ружанцовай.

 

  • Трывае месяц ружанцóвай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства адбываецца:

Штодзённа ў 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой).

Для дзяцей: пн, ср, пт – у 8.30 (перад ранішняй св. Імшой) – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і ў 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой) – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.

У нядзелю: у 17.30 (перад вячэрняй св. Імшой).

Заахвочваем і сардэчна запрашаем да супольнай ружанцóвай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.

 

  • У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Памятайма аб іх асабліва сёння ў нашых малітвах.

 

  • Да 31 кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Калі ласка, вялікая просьба пісаць вырáзна і не скланяць прóзвішчы і імёны, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца на працягу актавы ўспаміну памерлых з 1 па 8-е лістапада. Пачатак малітвы ў 17.45. На працягу лістапада будзе 10 св. Імшаў за памерлых, якіх будзем даручáць Богу ў выпамінках.

 

  • Сёння прыпадае 23-я гадавіна смерці кс. Станíслава Ройка. А 8.00 гадзіне цэлебравалася св. Імша ў яго інтэнцыі.

 

 

 

  • Ад наступнай нядзелі св. Імшы на 11.30 (для дзяцей) будуць чаргавацца: у адну нядзелю: па-беларуску, у другую: па-польску. Такая ёсць душпастырская патрэба. Сённяшнія дзеці Гродзеншчыны павінны ўмець маліцца і па-польску і па-беларуску. Гэта будзе іх багацце. Сёння мы проста не можам сабе дазволіць каб дзеці, школьная моладзь ці студэнты якія ўдзельнічаючы ў розных сустрэчах каталіцкай моладзі ў Беларусі стаялі як на “турэцкім казанні” не ведаючы асноўных малітваў па-беларуску, дарэчы жывучы ў Беларусі! Яны павінны ўмець і па-польску і па-беларуску.

 

  • 11 кастрычніка (пт) свае імяніны будзе святкаваць пробашч парафіі      а. Аляксандр. У гэты дзень у 18.30 будзе цэлебравацца св. Імша ў яго інтэнцыі, а віншаваць імянінніка ад імя парафіі будзем у нядзелю             13 кастрычніка падчас св. Імшы а 10.00.

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную або складковую. Ад сённяшняга дня ўжо можна запісваць інтэнцыі на наступны 2020 г.

 

-   Божа адудзяч усім Вам за ахвяраванні, а таксама за прынéсеныя кветкі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews