Душпастырскія аб’явы Шчучын 06.10.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXVII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/-06.10.2019

 

 

З літургічнага календара:

 

7 кастрычніка (панядзелак) – успамін НПМ Ружанцовай.

 

9 кастрычніка (серада) – а 19.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

13 кастрычніка (нядзеля)-першы дзень 40-гадзіннага набажэнства і Дзень Фацімскі. Шчыра ўсіх запрашаем на св. Імшу і Адарацыю Найсв. Сакрамэнту. Сэнс 40-гадзіннага набажэнства заключаецца менавіта ў тым, што праз сорак гадзін перад адпустам молімся да Пана Езуса выстаўленнага ў Найсв. Сакрамэнце. Запрашаем прынамсі на некалькі хвілін Адарацыі Найсв. Сакрамэнту.

13 кастрычніка св. Імшы будуць, як і ў кожную нядзелю. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ад 9.00 да 10.00 гадз. Пасля абеда Адарацыя ад 15.00 да 16.00 гадз. У 15.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай вакол тэрыторыі каля касцёла.

40-гадзіннае набажэнства будзе правадзіць кс. Міхаіл Васількевіч з Абухава, які там будуе касцёл і таму ўсе ахвяры будуць пераданы на дапамогу ў будове касцёла. Ужо сёння шчыра дзякуем за вашу ахвярнасць.

 

14 кастрычніка (панядзелак) - другі дзень 40-гадзіннага набажэнства. Св. Імшы з казаннем а 10.00 і 19.00 гадз. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту пасля св. Імшы а 10.00 гадз. да 12.30 гадз. і пасля абеда ад 17.00 гадз. да 18.30. Усіх шчыра запрашаем на св. Імшу ў другі дзень набажэнства, а таксама на малітву перад выстаўленным Найсв. Сакрамэнтам.

 

15  кастрычніка (аўторак) – урачыстасць св. Тэрэзы Авільскай — парафіяльны адпуст. У гэты дзень усіх запрашаем на урачыстую св. Імшу а 12.00 гадз., другая св. Імша толькі а 19.00 гадз. У аўторак кожны шчучынскі парафіянін павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У сувязі с адпустовай урачыстасцю 15 кастрычніка (аўторак) не будзе ўрокаў рэлігіі.

 

  • У суботу, пасля св. Імшаў, у сакрыстыю, можна прыносіць кветкі, якія будуць патрэбныя для ўпрыгожвання алтароў на адпуст св. Тэрэзы Авільскай.

 

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі, можна запісваць памерлых на выпамінкі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews