Душпастырскія аб’явы Лiда 29.09.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXVІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

29.09.2019 г.

 

  • Сёння а 15-й гадзіне адбудзецца парафіяльны адпуст у гонар св. Арханёла Міхала ў Нецечы. Пробашч кс. Віктар сардэчна запрашае.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 30 верасня (пн) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

 

  • 1 кастрычніка (ат) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны. Распачынаецца месяц ружанцóвай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе адбывацца: штодзённа ў 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой).

Для дзяцей: пн, ср, пт – у 8.30 (перад ранішняй св. Імшой) – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і ў 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой) – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе. У нядзелю: у 17.30 (перад вячэрняй св. Імшой). Заахвочваем і сардэчна запрашаем да супольнай ружанцóвай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.

 

  • 2 кастрычніка (ср) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Вечарам у 18.30 будзе цэлебравáцца складкóвая св. Імша: Аб здароўе, Божае благаслаўленне і патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі.

 

  • 3 кастрычніка (чц) – першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем малімся аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

 

  • 4 кастрычніка (пт) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка, таксама і першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца на заканчэнне ружанцóвай малітвы перад вячэрняй св. Імшой. У гэты дзень святкуе сваé імяніны Папа Францішак. Пáмятайма ў сваіх малітвах пра Пастыра Паўсюднага Касцёла.

 

  • 5 кастрычніка (сб) – успамін св. Фаўстыны Кавáльскай, законніцы, таксама і першая субота месяца.  Раніцай а 9.00 будзе цэлебравáцца складкóвая св. Імша: За памерлых. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца на заканчэнне ружанцóвай малітвы перад вячэрняй св. Імшой.

 

  • 6 кастрычніка – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля вэчэрняй св. Імшы а 18.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Будзе малітва Аб дах над галавой для бяздомных і аб працу для безпрацоўных.

 

  • У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.

 

  • Месяц кастрычнік аб’яўлены Папам Францішкам, як надзвычайны місійны месяц пад назвай “Ахрышчаныя і пасланыя: Касцёл Хрыста з місіяй ў свеце”. Сэнс гэтага місійнага месяца заключаецца ў тым, каб мы лепш усвéдамілі місійны характар Касцёла і каб сваім жыццём абвяшчáлі Евáнгелле свету.

 

Рэкамендацыі Папы Францішка і Кангрэгацыі Евангелізаціі Народаў для плённага перажывання надзвычайнага місійнага месяца: асібістае спатканне з Езусам праз Эўхарыстыю, чытанне і разважанне слова Божага, асабістая і супольная малітва, чэрпанне з жыцця святых, якія аддалі сваё жыццё на місіях, паглыбленне духóвай фармáцыі, і падтрымка патрабуючых.

 

  • Нагадваем, што ўрокі рэлігіі для дарослых адбываюцца кожны панядзелак а 19.00 пасля вячэрняй св. Імшы. Хто яшчэ са школьнікаў на запісаўся на ўрокі рэлігіі, то трэба азнаёміцца з раскладам катэхезы на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыходзіць непасрэдна на ўрок на адпаведную гадзіну. Гэта апошні тыдзень, калі можна яшчэ запісацца.

 

  • Ад 1 да 31 кастрычніка перад і пасля св. Імшы ў сакрыстыі будзем прымаць запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Святары не будуць запісваць. Калі ласка, вялікая просьба пісаць вырáзна і не скланяць прóзвішчы і імёны, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Напрыклад: ++Міцкевіч: Тадэвуш, Гэлена, Станіслаў, Марыя і г.д. Спачатку пішам прозвішча, а потым пералічваем імёны. Маліцца за нашых блізкіх памерлых будзем падчас ружанца на працягу актавы ўспаміну памерлых з 1 па 8-е лістапада. Пачатак малітвы ў 17.45. На працягу лістапада будзе 10 св. Імшаў за памерлых, якіх даручаем Богу ў выпамінках.

 

  • 2 лістапада а 9.00 гадзіне не будзе складковай св. Імшы за памерлых, таму што ўвечары будуць выпамінкі і св. Імша за памерлых.

 

  • Ад наступнай нядзелі (6 кастрычніка) ужо будзе магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшы на 2020 г.

 

  • 6 кастрычніка прыпадае 23-я гадавіна смерці кс. Станíслава Ройка. А 8.00 гадзіне будзе цэлебравацца св. Імша ў яго інтэнцыі.

 

  • Сёння апошні дзень запісу для педагогаў жадаючых паехаць на Дыяцэзіяльную сустрэчу выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў                                 Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелі 06.10.2019 г.

 

- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную або складковую.

 

-  Божа адудзяч усім Вам за ахвяраванні, а таксама за прынесеныя кветкі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews