З 4 па 30 кастрычніка 2019 г. ў Беларусі будзе праводзіцца чарговы перапіс насельніцтва, у сувязі з чым многіх вернікаў цікавіць пытанне, як да гэтага ставіцца і ці можна ў ім удзельнічаць.
Чаму ўзнікаюць падобныя пытанні?
Рэч у тым, што ў Святым Пісанні, а менавіта ў Першай кнізе Кронікаў, апавядаецца пра перапіс насельніцтва, арганізаваны каралём Давідам, як пра цяжкі грэх, за які быў сурова пакараны цэлы народ (гл. 1 Кр 1, 21).
Спасылаючыся на гэты біблійны тэкст, некаторыя сцвярджаюць, што вернікам нельга ўдзельнічаць у перапісе насельніцтва.
Аднак у Новым Запавеце, а менавіта ў Евангеллі паводле святога Лукі, мы знаходзім звесткі пра тое, што Маці Езуса Марыя і Яе Абраннік святы Юзаф удзельнічалі ў перапісе насельніцтва, які рымскія ўлады праводзілі ў сваёй Сірыйскай правінцыі, да якой належала і тагачасная Палестына. Для ўдзелу ў перапісе Марыя з Юзафам скіраваліся з Назарэта, дзе жылі, у горад Бэтлеéм, адкуль паходзіў род караля Давіда, да якога належаў Юзаф. Менавіта пры такіх абставінах і адбылося Нараджэнне Хрыста (гл. Лк 2, 1–7).
Каб развеяць усе звязаныя з перапісам насельніцтва сумневы вернікаў:
Касцёл не мае нічога супраць удзелу католікаў у перапісе насельніцтва.
У гэтым пытанні людзі дабравольна вырашаюць самі, як ім паступіць. Удзел у перапісе насельніцтва ў любым выпадку не з’яўляецца грахом.
