Душпастырскія аб’явы Шчучын 29.09.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXVI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2016/ — 29.09.2019

 

З літургічнага каляндара:

 

30 верасня (панядзелак) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

1-31 кастрычніка – надзвычайны месяц місійны, аб’яўлены Папам Францішкам. З гэтай нагоды заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі місій і місіянераў, таксама піярскіх, асабліва падчас малітвы ружанцовай у касцёле, у семьях і прыватна.

 

1 кастрычніка (аўторак) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.

З 1 кастрычніка распачынаецца ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду, пятніцу ў 9.30 (для тых якія ходзяць у школу ў другую змену) і 18.30 (для тых якія ходзяць у школу ў першую змену).

 

2 кастрычніка (серада) – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.

 

3 кастрычніка (чацвер) – першы чацвер месяца. Запрашаем на Адарацыю Найсв. Сакрамэнту ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Набажэнства адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.

 

4 кастрычніка (пятніца) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка.

 

Першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. запрашаем на сустрэчу тыя асобы, якія належаць да ІІІ Ордэна св. Францішка.

 

 

У гэты дзень запрашаем моладзь на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая адбудзецца а 20.00 гадз.

 

 

5 кастрычніка (субота) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны.

Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

6 кастрычніка (нядзеля) - першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі таксама адзначаецца як Дзень настаўніка, таму ў наступную нядзелю будзем асаблівым чынам маліцца за ўсіх настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

 

*З 1 кастрычніка на заканчэнне кожнай св. Імшы будзем супольна маліцца ў інтэнцыі новых святарскіх і манаскіх пакліканняў с нашай парафіяльнай супольнасці. У сувязі з гэтым на лаўках нашага касцёла будуць знаходзіцца карткі с малітвай аб пакліканнях, з якіх будзем карыстацца.

 

*Таксама з 1 кастрычніка, перад і пасля кожнай св. Імшы, запісваем у сакрыстыі на выпамінкі. Просьба, каб дома напісаць выразна, на картцы паперу імёны і прозвішчы памерлых (у назоўным склоне/в именительном падеже), за якіх трэба памаліцца і гатовы спіс прыносіць у сакрыстыю. З чытаннем выпамінак у гэтым годзе будзе падобна як у мінулым. Трэба будзе выбраць дзень, у які бы хацелі, каб у касцёле былі прачытаныя выпамінкі. Таму ў хаце раней падумаць, які выбраць дзень на малітву за сваіх блізкіх памерлых.

Выпамінкі будуць у буднія дні чаргавацца: адзін дзень ў 9.15, другі ў 18.15, у нядзелю у 15.15. У які будні дзень набажэнства за памерлых будзе зранку ў які вечарам, можна будзе даведацца, прыносячы выпамінкі ў сакрыстыю. У буднія дні пасля кожных выпамінак будзе таксама св. Імша ў інтэнцыі прачытаных памерлых на выпамінках.

На могілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews