Душпастырскія аб’явы Лiда 22.09.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

22.09.2019 г.

  • Ахвяраванні, якія сёння Вы складáлі на тáцу, паводле распараджэння ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • Сёння а 14-й гадзіне адбудзецца парафіяльны адпуст у гонар св. Арханёла Міхала ў Белагрудзе. Пробашч кс. Рышард сардэчна ўсіх запрашае.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 23 верасня (пн) – успамін св. Айца Піо з П’етрэльчыны, законніка і святара.

 

  • 27 верасня (пт) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.

 

  • 28 верасня (сб) – успамін св. Вáцлава, мучаніка.

 

 

- Нагадваем, што ўрокі рэлігіі для дарослых адбываюцца кожны панядзелак а 19.00 пасля вячэрняй св. Імшы. Усіх ахвотных запрашаем!

 

-  Хто яшчэ са школьнікаў на запісаўся на ўрокі рэлігіі, то трэба азнаёміцца з раскладам катэхезы на дошцы аб’яваў або на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыходзіць непасрэдна на ўрок на адпаведную гадзіну.

 

- Запрашаем у міністранты хлапчукоў ад 6 кл., якія ўжо былі да першай        св. Камуніі, а таксама запрашаем дзяўчынкі і хлапчукоў у парафіяльны дзіцячы хор. Запісацца можна ў сакрыстыі.

 

- Ад верасня ў кожны 25-ты дзень месяца ў нашым касцёле будзе т. зв. “Каласáнсаўскі дзень”. У гэты дзень будзем асаблівым чынам маліцца праз заступніцтва святога Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас ранішняй і вячэрняй св. Імшы ў гонар святога Юзафа Каласанса будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, а таксама для выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Пасля святой Імшы будзе малітва праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса і ўшанаванне рэліквій святога. Таму сардэчна запрашаем кожны 25-ты дзень месяца на св. Імшу (асабліва: дзяцей і моладзь, выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў).

 

- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную або складковую.

 

Нагадваем, што бліжэйшыя складковыя св. Імшы адбудуцца:

  • 2 кастрычніка (у 1-ю сераду месяца) у 18.30: Аб здароўе, Божае бл. і патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі.
  • 5 кастрычніка (у 1-ю суботу месяца) а 9.00: За памерлых.

 

- Заахвочваем браць каталіцкую прэсу і чытаць пра жыццё Касцёла ў свеце, а таксама ў нашай Гродзенскай дыяцэзіі. Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і часопіса “Ave Maria”.

 

- Божа адудзяч усім Вам за ахвяраванні, а таксама за прынесеныя кветкі. Заахвочваем, калі хто яшчэ мае кветкі на ўласных дзялянках каб прыносіць іх для дэкарацыі касцёла (найлепш у пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы).

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews