21 верасня адбыўся інтэграцыйны выезд літургічнай службы алтара са Шчучына ў Гродна. Адной з прычын наведвання сталіцы нашай вобласці было азнаямленне з грэка-каталіцкай культурай. Тэматыку гэтую наблізіў усім міністрантам айцец Андрэй, які служыць святаром у гродзенскай грэка-каталіцкай супольнасці.
Падчас забаўляльнай часткі праграмы хлопцы маглі праявіць сваю кемлівасць у стратэгічнай гульні лазертаг.

