Душпастырскія аб’явы Шчучын 15.09.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/ — 15.09.2019

 

 

З літургічнага каляндара:

 

16 верасня (панядзелак) – успамін св. Карнэлія (św. Korneliusza), рымскага папы, і Кіпрыяна (św. Cypriana), біскупа, мучанікаў,

У гэтыдзень таксама ў Ордэне Піяраў успамін бл. Антонія Шварца (bł. Antoniego Szwarca), заснавальніка Кангрэгацыі Каласанцінаў.

 

17 верасня (аўторак) – а 19.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

18 верасня (серада) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.

 

20 верасня (пятніца) – успамін Карэйскіх мучанікаў.

 

21 верасня (субота) – свята св. Мацвея (Mateusza), апостала і евангеліста.

 

19-21 верасня – Kвартальныя дні малітваў за дзяцей і моладзь, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў.

 

22 верасня (нядзеля) -  ахвяры, якія будуць складацца на тацу, будуць прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

 

  • Ад сённяшняй нядзелі пачынаем запісваць інтэнцыі св. Імшаў на 2020 г.

 

 

  • Сёння пасля св. Імшы а 16.00 гадз., у кляштары, сустрэча для настаўнікаў. Запрашаем як тых, што прыходзіў ў прошлым навучальным годзе, так і новыя асобы да ўдзелу ў сустрэчах.
  • Калі хтосьці мае кветкі ў сваіх дамах, просім прыносіць іх да касцёла ў кожную суботу перад альбо пасля Святых Імшаў.

 

  • Шчыра дзякуем за складанне ахвяр на рамонт сцен касцёла.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу „Ave Maria”, “Дыялог”, “Слова Жыцця” і “Вадаграй” (для дзяцей).

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews