Душпастырскія аб’явы Лiда 15.09.2019

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы

на

XXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

15.09.2019 г.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 16 верасня (пн) – успамін св. Карнэлія, Папы, і Цыпрыяна, б-па і муч.

 

  • 18 верасня (ср) – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.

 

  • 20 верасня (пт) – успамін Карэйскіх мучанікаў.

 

  • 21 верасня (сб) – свята св. Мацвея, апостала.

 

  • 19-21 верасня – Будзем адзначаць традыцыйна Квартальныя Дні Малітваў за дзяцей і моладзь, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў нашай дыяцэзіі. Таму ў гэтыя дні асабліва памятайма аб іх у нашых малітвах.

 

  • У наступную нядзелю 22 верасня ахвяраванні, якія будуць збіраныя падчас св. Імшаў, паводле распараджэння кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча, будуць прызначаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • У наступную нядзелю 22 верасня а 14-й гадзіне адбудзецца парафіяльны адпуст у гонар св. Арханёла Міхала ў Белагрудзе. Пробашч кс. Рышард сардэчна ўсіх запрашае.

 

- 9 верасня ў нашай парафіі распачаліся ўрокі рэлігіі для дарослых. Сустрэчы адбываюцца кожны панядзелак а 19.00 пасля вячэрняй св. Імшы. Сабралася добрая група! Таму, усіх ахвотных запрашаем!

 

- 10 верасня ў нашай парафіі ўжо распачаліся ўрокі рэлігіі для дзяцей і школьнай моладзі. Хто яшчэ не запісаўся, то трэба азнаёміцца з раскладам катэхезы на дошцы аб’яваў або на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыходзіць непасрэдна на ўрок на адпаведную гадзіну.

 

- Запрашаем у міністранты хлапчукоў ад 6 кл., якія ўжо былі да першай        св. Камуніі. Запісацца можна сёння ў сакрыстыі.

 

- Запрашаем дзяўчынкі і хлапчукоў у наш парафіяльны дзіцячы хор. Запісацца можна сёння ў сакрыстыі.

 

- 6 кастрычніка ў Тракелях адбудзецца ІХ Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Хто з педагогаў зацікаўлены ўдзелам ў гэтай сустрэчы і яе дакладнай праграмай, больш падрабязна можна даведацца ў сакрыстыі і там жа запісацца да 29.09.

 

- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную або складковую.

 

Нагадваем, што бліжэйшыя складковыя св. Імшы адбудуцца:

1) Аб здароўе, Божае бл. і патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі – 2 кастрычніка (у 1-ю сераду месяца) у 18.30.

2) За памерлых – 5 кастрычніка (у 1-ю суботу месяца) а 9.00.

- Божа адудзяч усім Вам за ахвяраванні, а таксама заахвочваем (хто яшчэ мае кветкі на ўласных дзялянках) каб прыносіць іх для дэкарацыі касцёла, найлепш у пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews