У лідскай Фары адзначылі 25 гадоў святарскага служэння піяра, які працаваў у парафіі раней

1 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) падчас святой Імшы вернікі разам з а. Эдвардам Крысцякам SP дзякавалі Богу за 25 гадоў яго святарскага служэння.

Айцец піяр Эдвард служыў у гэтай парафіі раней. Зараз ён з’яўляецца дырэктарам школы Ордэну піяраў у Кракаве (Польшча). Падчас Эўхарыстыі вернікі дзякавалі Пану за дар асобы а. Эдварда, якога Божы Провід паставіў на шляху іх жыцця.

У гаміліі а. Крысцяк прыгадаў, як ён працаваў у гэтай парафіі, як выхоўваў моладзь, праводзіў катэхэеу. Таксама гэтая ж моладзь дзякавала яму за добрую фармацыю і прыемны час, які праводзіла разам з ім.

Напрыканцы Імшы парафіяне лідскай Фары павіншавалі юбіляра, жадаючы багацця Божых ласкаў у далейшым служэнні Касцёлу.

Паводле grodnensis.by

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews