25 жніўня вернікі парафіi Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне падзякавалі за 16 гадоў служэння свайму пробашчу айцу піяру Вітальду Пяцельчыцу, які заканчвае працу ў парафіі.
На ўрачыстай Імшы сабраліся шматлікія парафіяне, у тым ліку дзеці і моладзь, якім пробашч прысвячаў шмат часу і сардэчнасці. Шмат добрых слоў было выказана ў гэты дзень вернікамі святару, які з вялікім запалам і самаадданасцю служыў мясцовым жыхарам.
Асаблівыя словы ўдзячнасці за прысвячэнне і любоў былі скіраваны ад наймалодшых парафіян – дзяцей, моладзі і міністрантаў. Найперш ім а. Вітальд Пяцельчыц удзяляў шмат увагі.
Святар распачынае зараз працу ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны).
Паводле grodnensis.by