Kрамяніца: малітва за кс. Станіслава Петраша ў 25-годдзе яго смерці

29 чэрвеня ў парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат) адбылася святая Імша ў інтэнцыі памерлага былога пробашча кс. Станіслава Петраша (піяра) з нагоды 25-й гадавіны пасля смерці.

Эўхарыстыя, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, стала нагодай для ўсёй парафіяльнай супольнасці падзякаваць Богу за святарскае служэнне і за духоўную апеку былога душпастыра. Таксама гэта была нагода да малітвы аб новых пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.

Паводле grodnensis.by

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews