Душпастырскія аб’явы Шчучын 08.09.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

08.09.2019

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

1.На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

13 верасня (пятніца) – успамін св. Яна Хрызастома, Б-па і дК;

  • у наша парафіі Фацімскі дзень. Пасля св. Імшы а 10  гадзіне адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30. Пасля палудня адарацыя распачнецца з 17.00. У 18.15 -  супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскайі. Пасля св. Імшы а 19  гадзіне - Фацімскае набажэнства і працэсія па тэрыторыі вакол касцёла.

 

14 верасня (субота) – свята Узвышэння Св. Крыжа.

Парафіяльны адпуст: Амбілевцы  — 12.00,

Первомайск – 17.00.

2. Вялікая просьба: адразу пасля св.Імшы не ўваходзіць у сакрыстыю, каб святар мог спакойна зняць літургічнае ўбранне і памаліцца ў цішы.

З касцела выходзім пасля адспяванай песні на заканчэнне св.Імшы.

 Вялікі дзякуй за разуменне і дысцыплінаванасць!

 

3. Сустрэчы для парафіяльных суполак:

9 верасня (панядзелак)  пасля св. Імшы а 19 гадзіне – “Маргарэткі”, “Апостальства дапамогі душам у чыстцы”, “ІІІ Закон свецкіх”.

13 верасня (пятніца) пасля св. Імшы а 10 гадзіне – саліторак Колаў Ружанцовых.

4. Запрашаем хлопчыкаў у міністранты, ак таксама  дзяўчынак і хлапчукоў у наш парафіяльны дзіцячы  і маладзёжны хор.

Сустрэчы: кандыдаты – субота 16.00;

міністранты – субота 17.00;

дзіцячы хор – субота 16.30;

маладзёжны хор – субота 17.30.

5. Нагадваем, што да сакрамэнту хросту прыходзім запісвацца ў сакрыстыю за 2 тыдні перад планаванай датай хросту,  да шлюбу — за тры месяцы перад планаванай датай шлюбу.

 

6. Вялікі дзякуй усім Вам за ахвяраванні, якія складаеце на рамонт нашай святыні парафіяльнай.  Таксама заахвочваем тых,  хто яшчэ мае кветкі на ўласных дзялянках,  каб прыносіць іх для дэкарацыі касцёла (найлепш у суботу).

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews