Душпастырскія аб’явы Лiда 08.09.2019

Рыма-каталіцкая парафія імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (Індустыяльны)

 

 

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на

XXIІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /C/

 

08.09.2019 г.

 

- Сёння напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.

- Сёння а 15.00 адбудзецца благаслаўлення новага крыжа ў Верх-Лідзе.

 

На гэтым тыдні паводле літургічнага календара будзем узгадваць:

 

  • 13 верасня (пт) – успамін св. Яна Хрызастома, Б-па і дК.
  • 14 верасня (сб) – свята Узвышэння Св. Крыжа. Парафіяльны адпуст у Лідскай фары адбудзецца а 13.00.

 

- З 10 верасня ў нашай парафіі ўжо распачнуцца ўрокі рэлігіі. Хто не паспеў запісацца на мінулым тыдні, то калі ласка запазнайцеся з планам катэхезы на дошцы аб’яваў або на нашай інтэрнет-старонцы www.pijary.info і ўжо прыходзьце непасрэдна на ўрок на зручную для Вас гадзіну.

 

- У гэтым годзе падрыхтоўка да І споведзі і св. Камуніі будзе выглядаць наступным чынам:

І год падрыхтоўкі да І споведзі і св. Камуніі – 3-4 клас.

ІІ год падрыхтоўкі да І споведзі і св. Камуніі – 5 клас.

 

- Што тычыцца падрыхтоўкі да бежмавання, у гэтым годзе будзе толькі І-шы год падрыхтоўкі да Сакрамэнту бежмавання: 8 і 9 клас, а таксама і тыя, хто яшчэ з 10 і 11 кл. не быў да бежмавання.

 

- У нашай парафіі распачынацца ўрокі рэлігіі (катэхеза) для дарослых, якія ў сваёй маладосці былі пазбаўлены такой магчымасці. Падчас гэтых заняткаў будзем сістэматычна пазнаваць глыбей нашу веру, Св. Пісанне, навучанне Касцёла, Літургію і іншае. Сустрэчы будуць адбывацца кожны панядзелак а 19.00 пасля вячэрняй св. Імшы. Ужо заўтра запрашаем усіх ахвотных!

 

- 14 верасня (сб) у 19.00 адбудзецца першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча для настаўнікаў нашай парафіі. Сардэчна запрашаем!

 

- Запрашаем у міністранты хлапчукоў ад 6 кл., якія ўжо былі да першай св. Камуніі. Запісацца можна сёння ў сакрыстыі.

 

- Запрашаем дзяўчынкі і хлапчукоў у наш парафіяльны дзіцячы хор. Магчыма хтосьці грае на інструментах – гэта толькі вітаецца! Запісацца можна сёння ў сакрыстыі.

 

- Нагадваем, што да сакрамэнту хросту прыходзім запісвацца ў сакрыстыю за 2 тыдні перад планаванай датай хросту. Што тычыцца падрыхтоўкі да шлюбу, то прыходзім запісвацца ў сакрыстыю за тры месяцы перад планаванай датай шлюбу.

 

- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную або складковую.

 

 

Бліжэйшыя складковыя св. Імшы адбудуцца:

1) Аб здароўе, Божае бл. і патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі – 2 кастрычніка (у 1-шую сераду месяца) у 18.30.

2) За памерлых – 5 кастрычніка (у 1-шую суботу месяца) а 9.00.

 

- Божа адудзяч усім Вам за ахвяраванні, а таксама заахвочваем (хто яшчэ мае кветкі на ўласных дзялянках) каб прыносіць іх для дэкарацыі касцёла, найлепш у пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews