Душпастырскія аб’явы Шчучын 01.09.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля Св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц верасень: малітва за школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.

Сёння ў 11.30 св. Імша на распачацце новага навучальнага і катэхетычнага года, а таксама асвячэнне школьных прыладаў.

 

 

З літургічнага календара:

 

3 верасня (аўторак) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.

 

4 верасня (серада) - ўспамін бл. с. Стэллы і 10 Паплечніц (Towarzyszek), мучаніц з Навагрудка.

 

5 верасня першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Шчыра ўсіх запрашаем на гэтае набажэнства! 

 

6 верасня першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Асабліва заахвочваем дзяцей і моладзь, каб распачынаючы новы навучальны год, прыступілі да споведзі і св. Камуніі.

 

7 верасня першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

8 верасня (нядзеля) – літургічнае свята Нараджэння Найсв. Панны Марыі. Пасля ўсіх Імшаў благаслаўленне зерня на сяўбу (poświęcenie ziarna siewnego).

Таксама ў бліжэйшую нядзелю ў Каталікім Касцёле адзначаецца Сусветны Дзень мігрантаў і бежанцаў. Молімся за тых, хто вымушаны быў па розных прычынах пакінуць сваю Радзіму і шукаць больш дастойнага і бяспечнага жыцця ў чужой краіне.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Хочам паінфарміраваць і нагадаць, што ад 30 жніўня пробашчам нашай парафіі з’яўляецца а. Андрэй Агель, а а. Вітольд Пяцельчыц скіраваны на працу вікарным ксяндзом у піярскую парафію ў Лідзе-Індустрыяльны. Таксама інфарміруем, што з канца жніўня ў Шчучынскую парафію прыехаў працаваць брат законны, піяр, Віктар Цяслоўскі.

 

  • На гэтым тыдні, у аўторак і сераду – 3 і 4 верасня, у кляштары, у класах з 11.00 да 12.30 і з 15.00 да 18.00 запісваем на ўрокі рэлігіі дзецяй і моладзь з 1 па 11 клас. Запісвацца трэба ўсім: і тым хто запсіваўся ў прошлым годзе і тыя, хто ў гэтым годзе прыйдзе на урокі релігіі першы раз. Таксама можна будзе запісацца хлопцам пасля І св. Камуніі на падрыхтоўку, каб стаць міністрантам, а дзяўчатам ад 4 класа і старэшым у дзіцячы і моладзевы хоры.

Просьба, каб вучні, запісваючыся на ўрокі рэлігіі, акрамя класаў 8, 10 і 11, адразу здавалі на падручнік па катэхезе 5 руб.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews