Душпастырскія аб’явы Лiда 25.08.2019

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

26 жніўня (панядзелак) – успамін НПМ Чэнстахоўскай.

 

27 жніўня (аўторак) – успамін св. Монікі.

 

28 жніўня (серада) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.

 

29 жніўня (чацвер) – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.

 

1 верасня першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

У наступную нядзелю на св. Імшы ў 11.30 распачацце новага навучальнага і катэхетычнага года, а таксама асвячэнне школьных прыладаў. На гэтую св. Імшу асабліва запрашаем усіх школьнікаў і настаўнікаў.

1 верасня таксама адзначаецца 80 гадавіна пачатку Другой Сусветнай вайны. У гэты дзень молімся за ахвяры вайны і супакой на зямлі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • На ўрокі рэлігіі будзем запісваць 3 і 4 верасня з 11.00 да 12.30 і з 15.00 да 18.00.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews