Падзяка а. Андрэю Агелю

18 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця НПМ адбылася св. Імша, падчас якой парафіяльная супольнасць развіталася з пробашчам парафіі а. Андрэем Агелем SP. Словы падзякі скіравалі дэкан Лідскага дэканата кс. Андрэй Роўба CRL, а. Вітольд Пяцельчыц SP, рэктар піярскай супольнасці ў Беларусі, парафіяне, выхавацелі і настаўнікі, а таксама моладзь.

Калі б хтосьці выпадкова трапіў на гэтую св. Імшу, змог бы ў словах падзякі прасачыць гісторыю станаўлення парафіі, бо дзякуючы намаганням а. Андрэя Агеля SP, які прысвяціў служэнню ў парафі 18 гадоў, парафіяне могуць цешыцца са свайго ўласнага касцёла, званіцы і аргана. Але не толькі матэрыяльны дабрабыт парафіі – заслуга а. Андрэя Агеля SP. Арганізацыя канікул з Богам, удзел у міжнародных спатканнях піярскай моладзі і Парафіядзе, душпастырства настаўнікаў і выхавацелеў… — усё гэта было магчыма дзякуючы а. Андрэю Агелю SP.

Няхай Бог узнагородзіць а. Андрэя Агеля SP за сваё адданае служэнне ў лідскай парафіі, а таксама благаславіць яго святарскую дарогу ў новай парафіі.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews