Душпастырскія аб’явы Шчучын 11.08.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XІХ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

13 жніўня (аўторак) -  у нашай парафіі — Дзень Фацімскі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.

 

14 жніўня (серада) -  свята св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка, апекуна дыяцэзіі.

 

15 жніўня (чацвер) -  урачыстасць Унебаўзяцця Найсв. Панны Марыі. Гэта свята абавязковае, таму дома трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы.

Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 10.00 і 19.00 гадз. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне ўраджаю гэтага года: збожжа, садавіны і гародніны.

Св. Імша а 19.00 гадз. будзе цэлебравацца ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі. Асабліва за тых, хто складваў ахвяры на рамонт касцёла.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

  • У наступную нядзелю св. Імшой у 11.30 распачынаем Канікулы з Богам.

Запісвацца на Канікулы з Богам можна яшчэ будзе да наступнай нядзелі перад і пасля кожнай св. Імшы.

Тыя, хто запісаўся дапамагчы падчас Канікул з Богам у якасьці выхавацеляў, запрашаем у панядзелак пасля св. Імшы а 19.00 гадз. у кляштар на арганізацыйную сустрэчу.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews