Душпастырскія аб’явы Лiда 04.08.2019

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

 XVIІІ  ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 04.08.2019

 

  1. На гэтым тыдні ў літургічным  календары:

Сёння І  нядзеля месяца, адарацыйная.  Пасля св. Імшы ў 10.00 -  адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на жнівень: за новыя і святыя пакліканні да святарскага,  манаскага і місійнага жыцця з нашай дыяцэзіі.

5 жніўня (панядзелак)- НПМ Кангрэгацкай (Снежнай)

6 жніўня (аўторак)  - Перамяненне Пана. Парафіяльны адпуст у Ваверцы ў 11.30.

9 жніўня (пятніца) - успамін св.Тэрэзы Бенедыкты ад Крыжа, апякункі Еўропы .

10 жніўня (субота ) — свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.

 

  1. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:
  • аб здароўі і Божым благаслаўленні – 07.08 (серада)  у 18.30.

3.З 11 па 18 жніўня ў нашай парафіі будуць праходзіць “Канікулы з Богам” для дзяцей і моладзі. Запіс вядзецца ў сакрыстыі.

 

4.Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў на гэтым тыдні кветкі для ўпрыгожвання нашай святыні. Кветкі   просім прыносіць у пятніцу вечарам (пасля св. Імшы). Усім загаддзя вялікі дзякуй!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews