Душпастырскія аб’явы Шчучын 28.07.19

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XVІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год С – 2019/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

29 ліпеня (панядзелак) – успамін св. Марты.

 

31 ліпеня (серада) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара і законніка.

 

1 жніўня (чацвер) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. Таксама першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

2 жніўня (пятніца) – успамін НПМ Анёльскай.

Таксама першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

3 жніўня І субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

4 жніўня першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

 

Іншыя аб’явы:

 

  • Сказаць на Імшах у 7.00, 10.00 і 11.30:

Сёння ў Барташах у 13.30 адпустовая св. Імша ў гонар св. Ганны. Усіх жадаючых запрашаем да ўдзелу ў адпустовых урачыстасцях.

 

  • Ад сённяшняй нядзелі пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі і буднія дні, запісваем дзяцей ад дашкольнікаў па 11 клас на Канікулы з Богам. Таксама запрашаем старэйшую моладзь, каб дапамаглі падчас Канікулаў з Богам у якасці выхавацеляў.

Канікулы з Богам  у гэтым годзе пройдуць з 18 па 25 жніўня.

 

  • Шчыра дзякуем жыхарам вёсак Тапілішкі і Рэзы за сустрэчу пілігрымаў, а таксама вялікі дзякуй тым парафіянам, якія прынялі пілігрымаў на начлег. Няхай Бог адорыць Вас шчодрымі ласкамі за Вашу ахвярнасць і добразычлівасць!

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

 

  • Шчыра дзякуем за складванне ахвяр на рамонт сцен касцёла. Хто яшчэ не злажыў, то можна гэта ўчыніць, прыносячы ахвяры ў сакрыстыю!

 

 

  • Нагадваем, што цяпер, пасля св. Імшы, у сувязі з успамінам 25 ліпеня св. Крыштафа, адбудзецца абрад благаслаўлення машын.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews